Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вечар паэзіі каля кантрабаса

Вечар паэзіі каля кантрабаса

11 кастрычніка 2022, 06:51 Выданні, Культура 22
Вечар паэзіі каля кантрабаса

Арыгінальны вечар сучаснай паэзіі адбыўся ў Слоніме. Яго арганізавала музыкант Вольга Наўгародская. Невялікая ўтульная зала, на сцэне – кантрабас, фартэпіяна, скрыпка і…  мікрафон для паэтаў, скуль гучалі паэтычныя радкі на самыя розныя тэмы.

Адкрыла вечар паэзіі вядомая маладая беларуская паэтка Даша Бялькевіч, якая родам з Жыровічаў. Яна пазнаёміла прысутных са сваім першым зборнікам паэзіі “Слёзы на вецер”, прачытала вершы і са зборніка, і зусім новыя:

Пыл пад ложкам захоўвае сны.

Кожны раз, калі ты мне снішся,

Я мыю падлогу.

Пра паэзію Дашы Бялькевіч паэт Андрэй Хадановіч неяк сказаў, што Даша Бялькевіч “парфекцыяністка ва ўсім, яна даводзіць да дасканаласці кожны штрых”. І гэта, сапраўды, так. Усе прысутныя ўпэўніліся, калі слухалі яе цудоўныя паэтычныя радкі.

Услед за Дашай Бялькевіч да кантрабаса выйшаў паэт Мікола Канановіч, аўтар двух паэтычных зборнікаў, вопытны і філасофскі, эмацыянальны і адчувальны паэт, які сёлета стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Анатоля Іверса:

Згубіўся час на палявых дарогах,

І на шашы ў сталіцу, і з яе.

Калі здаецца нам, што часу многа, –

Мінае ён, мінуў альбо міне.

У той вечар чыталі свае першыя паэтычныя радкі слонімскія паэты Юлія Стралкоўская, Ігар Латош, Юлія Булак і іншыя.

Вечар паэзіі каля кантрабаса прайшоў шчыра, натхнёна і з надзеяй на новыя творчыя сустрэчы.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас