Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Школьнікаў цікавіць гісторыя малой радзімы

Школьнікаў цікавіць гісторыя малой радзімы

11 кастрычніка 2022, 12:05 Культура 13
Школьнікаў цікавіць гісторыя малой радзімы

Пісьменнік, краязнавец і гісторык Сяргей Чыгрын са Слоніма правёў некалькі цікавых урокаў па краязнаўстве для вучняў і настаўнікаў Слонімшчыны. Першы ўрок адбыўся ў Сялявіцкай няпоўнай сярэдняй школе Слонімскага раёна. Госць не толькі прэзентаваў сваю кнігу легендаў і паданняў “Камень-бацька і камень-сын”, але разам з вучнямі наведаў школьны этнаграфічны музей. Музей даволі багаты на розныя экспанаты і з густам аформлены. У музеі пасля сустрэчы ўсе разам сфатаграфаваліся на памяць.

Другі ўрок да старшакласнікаў Слонімскай гімназіі № 1 адбыўся ў Слонімскай гарадской дзіцячай бібліятэцы. Сяргей Чыгрын падчас сустрэчы адказваў на пытанні настаўнікаў і вучняў. Найперш, гэта былі пытанні, звязаныя з гісторыяй Слоніма. Школьнікі пыталіся таксама пра Льва Сапегу, Міхала Казіміра Агінскага, Пуслоўскіх, пра лёс старых слонімскіх помнікаў, пра слонімскія скарбы і шмат іншых гучала пытанняў.

З гэтых сустрэч вынікае, што найбольш школьнікаў сёння цікавіць гісторыя сваёй маленькай радзімы, якой яна была ў мінулых стагоддзях, якія таленавітыя людзі выйшлі родам са Слонімскай зямлі.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0326
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4024
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0616
Далучайцеся да нас