Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Дзень народнага адзінства ў Лідзе прайшлі мітынгі, прысвечаныя адкрыццю мемарыяльных дошак Героям Беларусі

У Дзень народнага адзінства ў Лідзе прайшлі мітынгі, прысвечаныя адкрыццю мемарыяльных дошак Героям Беларусі

4 кастрычніка 2022, 22:39 Грамадства 130
У Дзень народнага адзінства ў Лідзе прайшлі мітынгі, прысвечаныя адкрыццю мемарыяльных дошак Героям Беларусі

Больш года прайшло з трагедыі, якая забрала жыцці двух лётчыкаў Лідчыны – Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі. Памяць пра іх застаецца жыць. У Дзень народнага адзінства ў дзявятай і шостай школах Ліды прайшлі мітынгі, на якіх адбылося адкрыццё мемарыяльных дошак, прысвечаных Героям Беларусі.

 Іх гераічны ўчынак не застаецца забытым, асабліва вучнямі дзявятай школы горада Ліды. Бо тут калісьці вучыўся адзін з герояў – Андрэй Нічыпорчык.

На мітынгу ў шостай школе прысутнічалі першакласнікі, якія з вялікай увагай слухалі аповяды пра герояў Беларусі.

 Вучні дзявятай і шостай лідскіх школ сёлета сталі першым пакаленнем, якія нясуць званне “Навучэнец школы імя Героя”.

Паводле В. Мікшы.

http://lidanews.by/news/life/26726news.html.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Далучайцеся да нас