Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На рабочым стале Валянціна Таўлая пастаянна высіліся стосы кніг

На рабочым стале Валянціна Таўлая пастаянна высіліся стосы кніг

4 кастрычніка 2022, 22:31 Культура, Мова 28
На рабочым стале Валянціна Таўлая пастаянна высіліся стосы кніг

Пабывалі ў гасцях у пісьменніка 70-80-х гадоў, пры дапамозе вяроўкі і паперак праверылі сваё веданне беларускай літаратуры, даведаліся шмат цікавага пра ўзнікненне пісьменніцкіх псеўданімаў… У прамінулы чацвер у Доме паэта Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Дня бібліятэк. Пакой адкрытага захоўвання, які называецца “Бібліятэка пісьменніка”, наведалі вучні 10 класа сярэдняй школы №11 разам са сваім класным кіраўніком Наталляй Анашкевіч.

Спачатку арганізатар мерапрыемства, навуковы супрацоўнік музея Алесь Хітрун расказаў старшакласнікам пра Дзень бібліятэк, які адзначаецца ў нашай краіне з 2001 года, падкрэсліў, што сёлета гэты дзень супадае са 100-гадовым юбілеем Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і таму святочны ўдвайне. Дарэчы, 100-годдзе з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі ўключана ў спіс памятных дат ЮНЕСКА. Школьнікі азнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі-юбіляра, якая ўваходзіць у лік трыццаці найлепшых бібліятэк свету.

Затым прысутныя больш даведаліся пра пакой адкрытага захоўвання “Бібліятэка пісьменніка” – уласную бібліятэку Дома Таўлая, якая працуе тут з нядаўняга часу. Пакой стылізаваны пад 70-80-я гады мінулага стагоддзя і ўяўляе сабой хатнюю бібліятэку пісьменніка тых часоў. Экспанаты для яго ўзяты з фондаў Лідскага гістарычна-мастацкага музея, кнігі перададзены жыхарамі горада (галоўным чынам гэта творы класікаў беларускай і рускай літаратуры).

Алесь Хітрун зачытаў урывак з успамінаў паэтэсы Ніны Тарас, у якім згадваецца, што ў Валянціна Таўлая ў гэтым доме таксама была бібліятэка, а на яго рабочым стале пастаянна высіліся стосы кніг. Таму адкрыццё тут “Бібліятэкі пісьменніка” ў наш час – падзея невыпадковая.

– Невядома, ці менавіта ў гэтым пакоі знаходзілася таўлаеўская хатняя бібліятэка, – дадаў Алесь Часлававіч. – Але што такая бібліятэка (няхай і не перадваеннага, а больш позняга часу) у Доме-музеі паэта павінна быць, адназначна.

У пакоі адкрытага захоўвання плануецца праводзіць невялікія камерныя сустрэчы, квэсты з мэтай знаёмства з творчасцю пісьменнікаў, гульні з разгадваннем іх зашыфраваных псеўданімаў – пуставаць гэты пакой не будзе.

Куратар мерапрыемства расказаў школьнікам пра папаўненне “Бібліятэкі пісьменніка” кнігамі (дарэчы, дзесяцікласнікі СШ №11 выказалі намер таксама папоўніць яе фонд), азнаёміў з рарытэтнымі экзэмплярамі.

Як і было запланавана, для вучняў у пакоі была праведзена гульня. Да нацягнутай вяроўкі былі прымацаваны паперкі з назвамі твораў і зборнікаў класікаў беларускай літаратуры. Да іх трэба было знайсці адпаведныя паперкі з прозвішчамі і псеўданімамі аўтараў. Хлопцы і дзяўчаты з заданнем справіліся, і гэта сведчыць пра тое, што творы беларускай літаратуры яны чытаюць, з беларускімі кнігамі сябруюць.

Напрыканцы мерапрыемства Алесь Хітрун правёў для дзесяцікласнікаў экскурс у гісторыю ўзнікнення пісьменніцкіх псеўданімаў, некаторыя з якіх былі выкарыстаны падчас гульні.

Аляксей КРУПОВІЧ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Каляды.  Беларускія народныя звычаі
Культура

Каляды. Беларускія народныя звычаі

21 снежня 2023, 10:2030
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4721
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ
Культура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ

22 снежня 2021, 06:5817
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5717
Далучайцеся да нас