Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мітрапаліт Веніямін сустрэўся ў Казахстане з Папам Францішкам

Мітрапаліт Веніямін сустрэўся ў Казахстане з Папам Францішкам

28 верасня 2022, 08:50 У свеце 9
Мітрапаліт Веніямін сустрэўся ў Казахстане з Папам Францішкам

У сталіцы Казахстана праходзіў VII З’езд лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, у якім браў удзел Папа Францішак. На палях гэтага форуму адбылася сустрэча пантыфіка з дэлегацыяй Маскоўскага патрыярхату, у складзе якой на з’езд прыбыў мітрапаліт Веніямін. Беларуская дэлегацыя з’яўлялася часткай дэлегацыі Маскоўскага патрыярхату, паведамляе тэлеграм-канал “Хрысціянская візія”.

Акрамя мітрапаліта Веніяміна ў дэлегацыю ўвайшлі кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў (АЗЦС) Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Антоній, мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, мітрапаліт Казанскі і Татарстанскі Кірыл.

“Падчас сустрэчы яе ўдзельнікі абмеркавалі шэраг аспектаў праваслаўна-каталіцкіх і міжрэлігійных адносін, сітуацыю ў свеце і выклікі, якія стаяць перад грамадствам”, – паведамляе АЗЦС.

Папа Рымскі знаходзіўся ў Казахстане з дзяржаўным візітам, ён сустрэўся з прэзідэнтам рэспублікі Касым-Жамартам Такаевым і прадстаўнікамі грамадскасці. Пантыфік прыняў удзел у пленарным паседжанні VII з’езда лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій.

Паводле СМІ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Далучайцеся да нас