Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі было ўрачыста адзначана

100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі было ўрачыста адзначана

28 верасня 2022, 09:27 Культура, Мова 13
100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі было ўрачыста адзначана

Юбілей галоўнай кніжнай скарбніцы краіны быў адзначаны правядзеннем IX Міжнароднага кангрэсу “Бібліятэка як феномен культуры”, урачыстым паседжаннем і канцэртам.

 15-16 верасня у межах IX Міжнароднага кангрэсу “Бібліятэка як феномен культуры” адбывалася пленарнае і секцыйныя паседжанні, абмяркоўвалася тэма выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў для навукі, культуры і адукацыі краіны.

15 верасня ўвечары адбылося ўрачыстае паседжанне з нагоды юбілею бібліятэкі і канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады. Міністр культуры Анатоль Маркевіч павіншаваў супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі са 100-гадовым юбілеем.

На ўрачыстым паседжанні былі ўзгаданы асноўныя вехі з гісторыі бібліятэкі  з моманту яе стварэння ў 1922 годзе.

“НББ сёння – невычэрпная крыніца інфармацыі для ўсяго народа, сапраўдны брыльянт, які служыць высакароднай місіі, вынік плённай працы некалькіх пакаленняў адданых бібліятэкараў”, – адзначалася ў віншавальных адрасах, уручыных дырэктару бібліятэкі Аксане Кніжнікавай. – Найбуйнейшае кнігасховішча, якое дазваляе дакрануцца да старажытных фаліянтаў, ацаніць багатую кніжную спадчыну, скарбніца рукапісных рарытэтаў, якая прайшла векавы шлях, распаўсюджвала веды, у ХХI стагоддзі ператварылася ў лідарскі інфармацыйны цэнтр, стала інстытуцыяй, якая генерыруе сусветныя інфармацыйныя  рэсурсы, рэалізоўвае яркія выдавецкія праекты.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі спрыяе духоўнаму і культурнаму развіццю новых пакаленняў беларусаў, папулярызуе культуру і мастацтва, адпавядае сучаснаму развіццю навукі і інфармацыйных тэхналогій, упэўнена крочыць у будучыню”.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч пажадаў калектыву бібліятэкі доўгіх гадоў плённай працы, здароўя і дабрабыту ды ўручыў узнагароды лепшым супрацоўнікам бібліятэкі.

15 верасня ў Дзень бібліятэк  ад прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, устаноў адукацыі і культуры ў адрас супрацоўнікаў бібліятэкі гучалі віншаванні са стогадовым юбілеем і пажаданні поспехаў, росквіту і рэалізацыі ўсіх намечаных планаў.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы супрацоўнікі бібліятэкі былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі, граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

За руплівую працу на карысць Беларускай праваслаўнай царквы і Айчыны работнікам НББ быў уручаны юбілейны медаль “1030-годдзе праваслаўя на беларускіх землях”, медаль Беларускай Праваслаўнай царквы святой Еўфрасінні Полацкай, грамата Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

 16 верасня ў галоўнай бібліятэцы краіны прадоўжыў работу IX Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры.”

Дэлегаты з Беларусі і краін блізкага замежжа Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана прынялі ўдзел у рабоце секцыйных пасяджэнняў “Гісторыя бібліятэк і бібліятэчных збораў” і “Сацыя-культурная дзейнасць: сучасныя эфектыўныя практыкі”, семінары на пляцоўцы “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы: адкрыты дыялог бібліятэк і выдаўцоў”.

Падчас святкавання 100-гадовага юбілею бібліятэкі ўзгадваліся цікавыя факты пра галоўную скарбніцу краіны:

Нацыянальная бібліятэка з’яўляецца адной з самых вялікіх у свеце: агульная плошча будынка – 113 669 кв. м; агульная вага – 140 000 тон. Будынак бібліятэкі ўдвая цяжэйшы за Астанкінскую тэлевежу ў Маскве.

Галоўны ўваход у бібліятэку выкананы ў выглядзе старонак раскрытай кнігі. Будынак у форме каштоўнага каменя задуманы не выпадкова: алмаз, дыямент, а яшчэ дакладней – ромбакубаактаэдр сімвалізуе духоўныя і матэрыяльныя каштоўнасці, якія захоўваюцца ў бібліятэцы. Праз незвычайнасць канструкцыі Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўваходзіць у ТОП-50 самых “незвычайных будынкаў свету”.

У будынка незвычайнае падсвечванне: вонкавае электроннае светлавое табло (ВЭСТ) – адно з самых вялікіх рэкламных носьбітаў у Беларусі плошчай 1 440 кв. м. За 15 гадоў існавання бібліятэкі не было ні дня, калі б падсвечванне не ўключалася.

Грані ромбакубаактаэдра пакрытыя сеткай з 4,5 тысяч святлодыёдных лямп і могуць свяціцца больш, чым 16 тысячамі адценняў. У начны час Нацыянальная біблія-тэка бачна з космасу!

На пачатак 2022 года колькасць карыстальнікаў бібліятэкі перавысіла 200 тысяч! Ва ўстанове камфортныя ўмовы створаны для ўсіх чытачоў. Для слабавідушчых і невідушчых карыстальнікаў працоўныя месцы аснашчаны спецыяльным абсталяваннем. Некаторыя паслугі можна атрымаць у аддаленым рэжыме.

Да паслуг карыстальнікаў -17 чытальных залаў, якія могуць прыняць больш за 1,5 тыс. чалавек. Нацыянальная бібліятэка стварае электронную бібліятэку, аб’ём якой ужо каля 650 тыс. дакументаў. Гэта самы вялікі збор дакументаў у электронным выглядзе сярод бібліятэк краіны. Каб толькі прагартаць дадзены масіў з хуткасцю 1 старонка ў секунду спатрэбіцца каля паўгода.

Сёння бібліятэка дае доступ больш чым да 100 баз дадзеных сусветных вытворцаў. Бібліятэка фарміруе ўласныя і набывае айчынныя і сусветныя электронныя інфармацыйныя рэсурсы.

На сённяшні дзень бібліятэка валодае самай вялікай у краіне калекцыяй рукапісных кніг – больш за 1 тыс. адзінак на старажытнарускай, царкоўнаславянскай, польскай, рускай, лацінскай і інш. мовах

Падрыхтавала Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0323
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4020
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1417
Далучайцеся да нас