Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ТВОРЦЫ КНІЖНАГА СЛОВА

ТВОРЦЫ КНІЖНАГА СЛОВА

20 верасня 2022, 20:55 Мова 45
ТВОРЦЫ  КНІЖНАГА  СЛОВА

Штогод у першую нядзелю верасня ў Беларусі ладзіцца Дзень беларускага пісьменства – урачыстасць у гонар знакамітых асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства. Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” ладзяць разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя развіццю беларускага пісьменства і друку, знаёмяць з творамі класікаў і сучасных беларускіх аўтараў, творамі пісьменнікаў-землякоў, з навуковымі, энцыклапедычнымі, даведкавымі і мастацкімі выданнямі па гісторыі і культуры Беларусі.

Так, да ўвагі чытачоў быў арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры “Словы пісьменнікаў – скарб народа”, прысвечаны песнярам беларускай зямлі – Янку Купалу і Якубу Коласу.

Бібліятэчны ўрок “Беларускае пісьменства: ад Скарыны да сучаснасці” быў падрыхтаваны для вучняў 4-х класаў ДУА “СШ № 1 г. Ліды”. Дзеці даведаліся пра багатую гістарычную спадчыну нашай краіны. Іх пазнаёмілі з імёнамі людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускага слова, друку і пісьменства. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі, Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, Сімяён Полацкі і Сымон Будны, Янка Купала і Якуб Колас і многія іншыя выдатныя асобы… У канцы мерапрыемства школьнікам пажадалі імкнуцца жыць так, каб імі таксама ганарылася краіна.

Незвычайны літаратурны рэбус “Творцы кніжнага слова” наведалі навучэнцы 6-га класа ДУА “Першамайская сярэдняя школа”, з дапамогай якога ўспомнілі родную мову, імёны і творы пісьменнікаў, якія пакінулі пасля сябе літаратурную спадчыну, даведаліся аб першых асветніках Беларусі і праглядзелі відэаролік пра развіццё беларускага пісьменства і друку.

Загадчык філіяла “Лідская

гарадская дзіцячая бібліятэка”

Алена Сокал.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас