Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень пісьменства на Лідчыне

Дзень пісьменства на Лідчыне

20 верасня 2022, 20:58 Мова 23
Дзень пісьменства на Лідчыне

Напярэдадні Свята беларускага пісьменства супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 1” запрасілі да сябе навучэнцаў ДУА “СШ № 1 г. Ліда”.

Спачатку вучні сталі ўдзельнікамі слайд-вандроўкі “Ад вузельчыка да алфавіта: гісторыя пісьменства на Беларусі”, падчас якой яны даведаліся, што дадзенае свята аб’ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.

Другая частка мерапрыемства пад назвай “Галасы з даўніх вякоў…” дала магчымасць школьнікам атрымаць звесткі пра выдатных асветнікаў Беларусі: Францішка Скарыну, Сымона Буднага, Кірыла Тураўскага, Сімяёна Полацкага, даведацца пра жыццё і дзейнасць прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

І, нарэшце, трэцяя частка – гэта сустрэча з паэтам Канстанцінам Іосіфавічам Якубчыкам, які нарадзіўся, жыве і працуе ў нашым родным горадзе Ліда. Канстацін Іосіфавіч з вялікім задавальненнем піша вершы для дзяцей, шмат якіх надрукавана ў дзіцячым часопісе “Вясёлка”. На сустрэчы паэт чытаў свае вершы, адказваў на пытанні прысутных, а таксама падзяліўся сваёй задумкай – некаторыя свае вершы пакласці на музыку. На заканчэнне прысутныя пажадалі Якубчыку Канстанціну Іосіфавічу творчых поспехаў.

Дар’я Марцінкевіч

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Далучайцеся да нас