Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Згадалі і класікаў-юбіляраў

Згадалі і класікаў-юбіляраў

15 верасня 2022, 19:34 Культура 31
Згадалі і класікаў-юбіляраў

Ва ўнісон Дню беларускага пісьменства, які сёлета шырока святкаваўся ў горадзе Добрушы Гомельскай вобласці, у малой зале Палаца культуры горада Ліды адбыўся літаратурны вечар-сустрэча “Да вытокаў беларускага пісьменства”, які адначасова быў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Спачатку гледачам быў паказаны кароткаметражны відэафільм аб пісьменніках-юбілярах, якія ўзнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету. Затым са сцэны гучалі музычныя кампазіцыі і вершы на беларускай мове на розныя тэмы, але галоўным тэмамі былі родны край, родная мова і, канешне ж, сувязь Янкі Купалы з нашым горадам Лідай. Перад гледачамі выступалі салісты творчых калектываў Палаца культуры Валянціна Тарашкевіч, Галіна Коўзель, Аляксандра Скляповіч, Сяргей Белаблоцкі, паэты-ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “МузАльянс” Палаца культуры Ганна Рэлікоўская, Людміла Краснадубская, Тарэза Смольская, Людміла Русь, Станіслава Белагаловая, Аляксандр Мацулевіч.  Дарэчы, Людміла Русь, рускамоўная паэтэса, на гэты раз зачытала празаічны ўрывак са свайго беларускамоўнага эсэ “Нюрачка”.

Танцавальным нумарам вечар аздобілі юныя ўдзельнікі ўзорнага ансамбля танцау”Забавушка” Лідскай дзіцячай школы мастацтваў.

Аляксей КРУПОВІЧ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Далучайцеся да нас