Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшаў з друку беларускі каляндар “Родны край” на 2023 год

Выйшаў з друку беларускі каляндар “Родны край” на 2023 год

15 верасня 2022, 19:40 Культура, Мова 189
Выйшаў з друку беларускі каляндар “Родны край” на 2023 год

Менскае выдавецтва “Беларусь” выпусціла беларускі адрыўны каляндар “Родны край” на 2023 год. Наклад календара 4000 асобнікаў. Склаў яго Аляксандр Дылейка.

У календары “Родны край” на 2023 год змешчаны цікавыя артыкулы пра нашу краіну Беларусь, матэрыялы, карысныя для прымянення ў паўсядзённым жыцці. У ім чытачы знойдуць прыгожыя вершаваныя нізкі паэтаў-класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Язэпа Пушчы, размеркаваныя ў адпаведнасці з порамі года. Ён дапаможа чытачам прасачыць юбілейныя даты славутых беларусаў – юбіляраў 2023 года. Значнае месца ў выданні адведзена роднай мове, традыцыйным абрадам народнай творчасці. Каляндар распавядае пра старажытныя міфалагічныя ўяўленні нашых продкаў. У выданні змешчана шмат цікавай інфармацыі пра прыродныя аб’екты і славутыя мясціны нашай краіны. Чытачам будуць карысныя парады па захаванні і ўмацаванні здароўя, правільнага харчавання, гігіены, спорту. Не засталіся па-за ўвагай таксама жыццёвыя і побытавыя парады, рэцэпты народнай медыцыны і беларускай кухні.

Сяргей Чыгрын.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
Далучайцеся да нас