Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Рэцэпты сямейнага шчасця” на рамонкавых пялёстках

“Рэцэпты сямейнага шчасця” на рамонкавых пялёстках

24 жніўня 2022, 07:45 Грамадства 44
“Рэцэпты сямейнага шчасця” на рамонкавых пялёстках

Удзел ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” ў свяце сямейнага адпачынку “Мой адрас – горад Ліда”

Сям’я – самае дарагое, што даруецца чалавеку. Яе можна параўнаць з кнігай, якая пішацца на працягу ўсяго жыцця. Свята сямейнага адпачынку “Мой адрас – горад Ліда” адбыўся 6 жніўня ля сцен Лідскага замка і стаў адной з самых запамінальных падзей лета 2022 года. Супрацоўнікі ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” прынялі актыўны ўдзел у свяце і сустрэлі гасцей цікавымі віктарынамі, квэстамі, гульнямі. Усе забавы былі прысвечаны сям’і, роднаму гораду, і, вядома ж, роднай Беларусі. Для аматараў актыўнага адпачынку былі арганізаваны спартыўныя пляцоўкі, трэнажоры, спаборніцтвы. Бібліятэкары правялі з дзецьмі і дарослымі пацешныя конкурсы па скачках на шарах, весялосць і смех суправаджалі кожнага і стваралі сапраўдную атмасферу свята. Створаны супрацоўнікамі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы рамонак раскрыў таемныя “Рэцэпты сямейнага шчасця”. Кожны госць свята змог распавесці і паказаць, што значыць для яго сям’я, адабраўшы 7 галоўных пялёсткаў з сямейнымі каштоўнасцямі.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага

маркетынга ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы” 

Кацярына Сандакова.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас