Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Творчасць як жыццё…

Творчасць як жыццё…

10 жніўня 2022, 19:51 Культура 10
Творчасць як жыццё…

Адкрыццё той ці іншай выстаўкі – гэта ўжо падзея для музея. Яна застанецца ў гісторыі, у архіве. Дом Валянціна Таўлая – гэта не толькі літаратурная тэматыка, дзе гучаць вершы, песні, гэта і пляцоўка для творчых людзей, якія багатыя ўнутраным светам, неабмежаваныя фантазіяй, але з абмежаванымі магчымасцямі. Дом Валянціна Таўлая стаў пляцоўкай у правядзенні мерапрыемстваў, што ўваходзяць у інклюзіўны праект “Перадай дабро па крузе”, які збірае такіх людзей. Творчасць такіх асоб такім чынам становіцца даступнай, створана безбар’ернае ася-роддзе, даецца магчымасць праявіць сваё багатае ўнутранае “Я”. А пачаўся праект з 2020 года, а менавіта, 3 снежня, калі адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў.

У Лідзе і Лідскім раёне ёсць такія прадстаўнікі – паэты, музыкі, мастакі, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, людзі, у якіх мноства захапленняў, заняткаў па душы і добрых справаў. Ужо праведзена нямала мерапрыемстваў – сустрэч, выставак з такімі асобамі. Дом Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея супрацоўнічае з ДУ “Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” – аддзяленнямі дзённага знаходжання для інвалідаў горадоў Ліда і Бярозаўка, з Лідскай раённай арганізацыяй АТ “БелТІЗ”, з Лідскай аб’яднанай арганізацыяй ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”.

2022 год стаў вызначальным і паказальным у правядзенні інклюзіўнага праекта. 10 лютага ў Рэспубліканскім конкурсе культурных праектаў патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі “Лепшы інтэрактыўны музейны праект для спецыяльных аудыторый або інклюзіўны праект” “Лідскі гістарычна-мастацкі музей” атрымаў перамогу за інклюзіўны праект “Перадай дабро па крузе…”, які праводзіцца на базе Дома Валянціна Таўлая.

27 ліпеня эстафету ў правядзенні і пашырэнні праекта зноў перанялі прадстаўнікі з горада Бярозаўка Пачабут Сяргей Яўгенавіч і Саннікава Вера Леанідаўна. Была адкрыта выстаўка, у якой сышліся два мастацтвы – дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае. У Сяргея Пачабута – графіка, у Веры Саннікавай – вырабы з тканіны – фаамірана і фетра – паштоўкі, брошкі, кніжкі-малышкі, вясельная кампазіцыя і створаныя ў тэхніцы скрапбукінг. У сваіх творчых работах яны пакінулі часцінкі сваіх душ, у якіх праяўляецца жыццёвы погляд на свет, які звычайны чалавек, парой і не заўважае і не бачыць. Выстаўка мае назву “Творчасць як жыццё…”

На адкрыццё выстаўкі сабраліся людзі, якія неабыякава адносяцца да такой незвычайнай творчасці. Аўтары (Сяргей Пачабут і Вера Саннікава) ў сваю чаргу расказалі, адкуль ідуць пачаткі іх майстэрства, адкуль яны чэрпаюць ідэі, хто і што іх натхняе на стварэнне мастацкіх вырабаў і карцін. Шчыра і на ўзнёслай ноце выступіла загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў горадоў Бярозаўка Саўко Наталля Мікалаеўна.

Трэба зазначыць, што члены Лідскай аб’яднанай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” і аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў горада Бярозаўка прынялі ўдзел у конкурснай праграме Міжнароднага фестываля творчасці інвалідаў імя Ігара Лучанка “Віцебск-2022”, які кожны год праходзіць у рамках “Славянскага базару” у горадзе Віцебску і атрымалі 6 дыпломаў у 4 намінацыях. Дыпломам 1 ступені была ўзнагароджана Саннікава Вера (ДПМ), дыпломам 2 ступені – Кулеш Марына і Ала (ДПМ), дыпломам 2 ступені – Пачабут Сяргей (выяўленчае мастацтва), дыпломам 3 ступені – Каламійцава Кацярына (аўтарская песня) і спецыяльным дыпломам “За захаванне і развіццё нацыянальнай культуры” у намінацыі “Фальклор. Абрады”, да падрыхтоўкі якіх непасрэднае дачыненне мае Саўко Наталля Мікалаеўна. Дыпломы аўтараў выстаўкі і медаль Веры Саннікавай за ўдзел у фестывалі творчасці інвалідаў імя Ігара Лучанка прадстаўлены на выстаўцы.

Выстаўка “Творчасць як жыццё…” будзе працаваць на працягу лета.

Куратар выстаўкі,

навуковы супрацоўнік

Лідскага гістарычна-мастацкага музея

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы
Выданні

Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы

22 ліпеня 2019, 11:1321
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3418
Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

26 кастрычніка 2018, 08:4517
Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Культура

Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

11 красавіка 2019, 11:0517
Далучайцеся да нас