Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Эрдынг: з 2024 года ўсе аўтобусы на электрычнасці

Навіны Германіі. Эрдынг: з 2024 года ўсе аўтобусы на электрычнасці

10 жніўня 2022, 19:40 У свеце 10
Навіны Германіі. Эрдынг: з 2024 года ўсе аўтобусы на электрычнасці

Горад Эрдынг хоча стаць адным з першых муніцыпалітэтаў у Баварыі, якія будуць выкарыстоўваць толькі электрычныя аўтобусы для мясцовага транспарту.

Першы аўтобус кампаніі Scharf у Тыткофене праходзіць выпрабаванні проста цяпер. У горадзе плануецца стварэнне інфраструктуры з зараднымі станцыямі на важных транспартных вузлах, а таксама ўсталёўка сонечных панэляў на новым вакзале. Пра гэта 26 чэрвеня ў гарадской радзе абвясціў мэр Макс Готц (ХСС), на што атрымаў ухвалу ад усіх фракцый.

Горад у супрацоўніцтве з кампаніяй Scharf перайшоў на электрычны транспарт у снежні 2021 года. Усё пачалося з двух электробусаў невялікага памеру на маршруце 580, якія курсуюць паміж тэрмальнымі ваннамі і Айчанкофенам. Удалы досвед прымусіў улады горада пайсц на далейшае павелічэнне аўтапарка на электрычнасці.

Поўны пераход на электрычны грамадскі транспарт за 2 гады

 

Зараз Готц абвясціў, што ўсе гарадскія транспартныя лініі павінны быць цалкам пераведзены на электрамабілі за найбліжэйшыя два гады. Адкладзены і плаўны пераход на электратранспарт абумоўлены тым, каб у кампаній было досыць часу для ўдзелу ў тэндары. “У іх усё яшчэ ёсць час, які можна выкарыстоўваць для пакупкі неабходных транспартных сродкаў”.

Мэр горада растлумачыў, што да канца 2024 года дызельныя мікрааўтобусы, якія ў наш час усё яшчэ выкарыстоўваюцца, павінны быць цалкам выведзены з эксплуатацыі.

Зрэшты, пасля 2024 года цалкам абысціся без дызельных аўтамабіляў усё ж не атрымаецца. Прынамсі, для школьнага транспарту ўсё яшчэ будуць неабходны вялікія аўтамабілі. Іх плануюць выкарыстоўваць толькі раніцай і апоўдні.

 

Высакародная доля першапраходцаў

 

Готц падкрэсліў, што горад Эрдынг будзе не толькі першапраходцам, але і ўнясе адчувальны ўнёсак у глабальны пераход транспарту Германіі на экалагічна чысты від энергіі.

– Такім чынам мы значна паменшым колькасць дробнадысперснага пылу ў паветры і шумавое забруджванне горада, – тлумачыць мэр. – У найбліжэйшай будучыні больш кампактныя аўтамабілі атрымаюць шырокі распаўсюд, у выніку гэтага мы спадзяёмся, што большасць перасядзе з асабістых аўто на зручныя і экалагічныя аўтобусы.

Горад Эрдынг і далей будзе выступаць як піянер у вобласці экалагічнага грамадскага транспарту. Ужо цяпер Эрдынг каардынуе свае дзеянні з уладамі акругі. Як вынік, горад таксама будзе ўдзельнічаць у пілотным праекце па выкарыстанні вадародных аўтобусаў.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Памёр драматург Аляксей Дудараў
Культура

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску
Грамадства

Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску

31 ліпеня 2024, 06:1916
Далучайцеся да нас