Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе правядуць археалагічныя раскопкі

У Лідзе правядуць археалагічныя раскопкі

4 жніўня 2022, 17:16 Навука 59
У Лідзе правядуць археалагічныя раскопкі

Зрабіць гэта плануецца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 700-годдзю горада. Юбілей Ліда адзначыць у 2023 годзе, але падрыхтоўка ўжо ідзе: праца археолага пачынаецца з выведкі.

Для дасягнення папярэдніх дамоўленасцяў у Ліду прыехаў намеснік дырэктара па навуковай працы Інсты-тута гісторыі НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі. На яго сустрэчы са старшынём Лідскага райвыканкама Сяргеем Ложачнікам гаворка ішла пра вызначэнне зон, дзе маглі добра захавацца культурныя пласты.

Станіслаў Юрэцкі падзякаваў раённаму кіраўніцтву за ініцыятыву і адзначыў каласальную цікавасць, якую ўяўляюць для археолагаў такія гарады, як Ліда.

Калі раскопкі на тэрыторыі Лідскага замка праводзіліся, і не раз, то сам горад археолагі даўно не вывучалі. Хто ведае, можа быць выявяцца новыя артэфакты, якія стануць адказам на адвечнае лідскае пытанне: “Што з’явілася раней – горад ці замак?”

Прэс-служба Лідскага райвыканкама.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Далучайцеся да нас