Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Я БУДУ МАЛІЦЦА…

Я БУДУ МАЛІЦЦА…

26 ліпеня 2022, 21:29 Грамадства 38
Я БУДУ МАЛІЦЦА…

Крылы яго творчасці дала Папараць-кветка – адвечная мара беларусаў знайсці шчасце і долю. Паэт, што нарадзіўся ў  Купальскую ноч, праз усё жыццё бачыў яе – жаданую, агністую  –  толькі ў малітвах і снах. Акрылены прывідным святлом  веры і надзеі, ён  ішоў да народа са сваёй песняй.

Па – майстэрску, высока і годна, чуйна кіруючыся  мастацкімі алегорыямі паэта, гэтую думку  ўвасобіў Сяргей Гумілеўскі ў скульптурным партрэце “Мне сняцца сны аб Беларусі” (2021 г.). Пабачыць яго можна было ў мінулым годзе на аўтарскай выставе Льва і Сяргея Гумілеўскіх у Дзяржаўным  літаратурным музеі  Янкі Купалы, сёлета – у  Палацы мастацтваў  і іншых асяродках нацыянальнай культуры. 5 ліпеня на Нясвіжчыну ад Сяргея Гумілеўскага прыйшло кароткае паведамленне пра лёс гэтага твора: “Толькі што ўстаноўлены”.  Як і планавалася, з ініцыятывы ксяндза Юрыя партрэт заняў пачэснае і ўжо сталае месца ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы, што ў Радашковічах, дзе 12 ліпеня 1882 года быў ахрышчаны Ян Дамінікавіч Луцэвіч.10 ліпеня ў храме адбылося яго ўрачыстае адкрыццё: служылася святая імша, прамаўляліся шчырыя словы,  гучалі цымбалы, пад купал касцёла ўзносілася далікатная родная  мелодыя, скульптуру атачалі букеты васількоў. Кожнаму, хто ўваходзіў у храм, вобраз песняра  нагадваў пра адказнасць чалавека за лёс Радзімы, за яе мінуўшчыну і будучыню, за яе сумленны шлях сярод шматаблічнай супольнасці краін і народаў.

 Час  гэтай культурнай падзеі быў вельмі сімвалічны: купальскія дні,  юбілей народнага песняра. А яшчэ крыху раней, на 3 ліпеня, выпадае гадавіна  смерці Льва Гумілеўскага, першая гадавіна, якую сын пазначыў годнай памяткай – і дзеля песняра, і дзеля бацькі.  Сяргей Львовіч неаднойчы зазначаў: ” Купала ў мяне ад бацькі. Гэта  не толькі яго любімы паэт, а значна больш, гэта яго духоўны настаўнік. Зборнік паэзіі Янкі Купалы   быў заўсёды пры ім, ці дома, ці ў майстэрні”. Вобраз народнага песняра – вядучая, скразная тэма творчасці  скульптара, які  таксама меў званне народнага мастака. І першую высокую ўзнагароду краіны ён атрымаў за помнік песняру ў нашай сталіцы. Пасля разам з сынам працаваў над помнікам Купалу, што ўстаноўлены ў Маскве, выйгралі конкурс на помнік Купалу-Коласу ў Варшаве.

  Сёння можна сцвярджаць, што Леў і Сяргей Гумілеўскія зрабілі важкі ўнёсак у беларускую Купаліяну, што тэма нашага нацыянальнага генія  перайшла па спадчыне ад бацькі да сына і мае свой годны працяг.

Несумненна, што і на Нясвіжчыне нямала такіх мясцін, дзе ўтульна размясціліся б работы скульптараў, прысвечаныя сёлетнім 140-гадовым юбілярам. У Снове, дзе Янка Купала чакаў выхаду свайго першага зборніка, – хлопчык-пастушок з жалейкай, а ў Старым парку за замкам ці на дворыку педагагічнага каледжа імя Якуба Коласа да месца была б рамантычная постаць Сымона-музыкі.

Фота:

  1. Скульптурны партрэт “Мне сняцца сны аб Беларусі”.
  2. С. Гумілеўскі “Сымон-музыка”.

Наталля Плакса,

Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?
Мова

Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?

29 жніўня 2019, 15:3621
Алена Анісім: ТБМ — арганізацыя сталая, але маладая душой
Мова

Алена Анісім: ТБМ — арганізацыя сталая, але маладая душой

28 чэрвеня 2019, 11:0621
Далучайцеся да нас