Бібліятэкі валодаюць вялікім патэнцыялам у галіне захавання, вывучэння і папулярызацыі гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі, прапаганды нацыянальных маральна-этычных каштоўнасцяў і арыенціраў, выступаюць інфармацыйным правадніком паміж пакаленнямі, застаюцца годнымі захавальнікамі патрыятычных традыцый. Найкаштоўнейшыя ўзоры гістарычнай памяці з’яўляюцца прадметам гонару кожнага беларуса, неабыякавага да дасягненняў сваіх продкаў. Веданне гісторыі і традыцый беларускага народа, любоў да сваёй малой Радзімы з’яўляюцца найбольш эфектыўным механізмам выхавання грамадзянскасці і патрыятызму.


13 ліпеня 2022 года ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” адбыўся тэматычны канцэрт “Люблю наш край, старонку гэту!”, прысвечаны Году гістарычнай памяці. Удзельнікамі мерапрыемства сталі атрымальнікі паслуг аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў горада Ліды і члены ГА “БелТІЗ” па Лідскім раёне.
Адкрыла святочную праграму вядоўца Вольга Мікша, атрымальнік паслуг аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў горада Ліды. Яна пажадала ўсім дабра, прамяністых усмешак і добрага настрою.



Канцэртная праграма атрымалася яркай і насычанай. У праграме гучалі эстрадныя і народныя песні на беларускай і рускай мовах, былі выкананы танцавальныя нумары, падрыхтаваныя творчымі калектывамі Лідскага раёна і аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў горада Ліды. Заваражыў прысутных вальс у выкананні танцавальнай групы “Рамантыкі”. З асаблівым пранікненнем і любоўю да сваёй малой радзімы прагучалі выдатныя вершы, напісаныя лідскай паэткай Тарэзай Смо-льскай.
Па завяршэнні мерапрыемства гледачы дзякавалі за выдатную праграму і за падораны добры настрой.
Загадчык філіяла “Лідская
гарадская бібліятэка № 4″
Л.М. Цэслік.

