Home
Грамадства

Абітурыентка з Ліды здала яшчэ адно тэставанне на 100 балаў: разам тры ЦТ з вышэйшым балам. Збіраецца паступаць на IT у БДУІР

Абітурыентка з Ліды здала яшчэ адно тэставанне на 100 балаў: разам тры ЦТ з вышэйшым балам. Збіраецца паступаць на IT у БДУІР

Тры вышэйшыя вынікі на ЦТ набрала абітурыентка з Ліды Настасся Більдзь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– Наша дзяўчынка проста выдатная. Мы вельмі радыя яе дасягненням і вынікам. Яна вельмі старанная, адказная, з ёй вельмі лёгка. Так атрымалася, што ў Насці сёння дзень нараджэння, і паведамленне, што яна атрымала на апошнім ЦТ па фізіцы 100 балаў, прыйшло як раз сёння. Таму эмоцыі проста перапаўняюць, – падзялілася мама Настассі Алена Більдзь.

Настасся, выпускніца сярэдняй школы № 8, скончыла 11 класаў з сярэднім балам атэстата 10. На цэнтралізаваным тэставанні дзяўчына здавала беларускую мову, матэматыку і фізіку. Па кожным з прадметаў набрала найвышэйшы бал. Зараз за паступленне, кажа яна, зусім не трывожна. Мэта – спецыяльнасць “Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання” ў БДУІР – будзе дасягнута.

– Гэта было вельмі нечакана. Я сапраўды ўсё змагла, і ў мяне атрымалася. Сёння мне споўнілася 17 гадоў, і навіна пра чарговыя 100 балаў на ЦТ стала своеасаблівым падарункам, – сказала Настасся Більдзь.

Радасцю дзеляцца і сяброўкі Настассі, якія прыйшлі да яе на дзень нараджэння.

– Насця вельмі разумная, добрая і спагадная, заўсёды прыйдзе на дапамогу. І пры гэтым яна вельмі сціплая. Сёння нават не напісала нічога пра свой вынік (я дазналася пра гэта толькі цяпер). Вельмі радая за яе, яна шмат працавала. Матэматыка і фізіка ёй, вядома, даюцца лягчэй, чым мова, але ўсё адно гэта яе велізарная праца, – сказала сяброўка дзяўчыны Вікторыя Каранюк.

БЕЛТА

Previous article Я БУДУ МАЛІЦЦА…
Next article Сымон Барыс. Браты-асветнікі - наш нацыянальны гонар

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"
Культура

"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"

ліп 13th, 202115
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415