Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фантазійна, смачна, крэатыўна

Фантазійна, смачна, крэатыўна

13 ліпеня 2022, 08:05 Культура 17
Фантазійна, смачна, крэатыўна

Майстар-клас “Пернікавая казка”

Да Дня моладзі Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы запрасіла ўдзельнікаў Цэнтра падтрымкі псіхічнага здароўя “Лідскі клубны дом” на незвычайны салодкі майстар-клас па роспісе пернікаў глазурай, які правяла бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Кацярына Сандакова.

Сёння размаляваныя пернікі – гэта прыгожы духмяны ядомы сувенір, выдатны падарунак з нагоды і без. На “Пернікавай казцы” прысутныя праявілі крэатыўнасць і фантазію пры стварэнні асабістага церамка для кожнага з герояў аднайменнай народнай казкі. Ва ўсіх пернікі атрымаліся розныя, але радавалі вока абсалютна ўсіх прысутных. Падчас майстар-класа ўсё даведаліся аб гісторыі пернікаў, відах і асаблівасцях пернікаў, іх прызначэнні, традыцыйных формах, аб сакрэтах пернікавага цеста і аб упрыгожванні пернікаў. Кожны ўдзельнік стварыў свой кулінарны шэдэўр, самы смачны і прыгожы казачны сувенір.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”

Кацярына Сандакова.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас