Home
Навіны

Купалле каля сцен Лідскага замка

Купалле каля сцен Лідскага замка

9 ліпеня Ліда адзначыць народнае свята Купалле. Галоўная лакацыя – замкавая пляцоўка.

У 19.00 тут пачнецца раённае свята “Каля замка на Купалу”. Будуць ладзіцца народныя гульні, пошук папараць-кветкі, карагод вакол вогнішча, будуць працаваць атракцыёны, выязны гандаль, рамесныя рады.

Рыхтуецца і багатая канцэртная праграма. Сапраўдным упрыгажэннем свята стане канцэрт заслужанага калектыву – беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” пад кіраўніцтвам нашага земляка Вячаслава Статкевіча.

Ну а бліжэй да поўначы, у 22.30, замак пакліча моладзь – на галоўнай сцэне распачнецца відовішчнае шоу “X-Factor Belarus” з удзелам дзесяці фіналістаў і пераможцы – нашага таленавітага земляка Андрэя Панісава.

Previous article Пяты "Кушлянскі фэст"
Next article ЛІДСКАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯ НА ФЕСТЫВАЛІ "ВЫТОКІ"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215