Home
Культура

Пяты “Кушлянскі фэст”

Пяты “Кушлянскі фэст”

Вось ужо ў пяты раз адбыўся на Смаргоншчыне “Кушлянскі фэст” – свята, прысвечанае аднаму з заснавальнікаў беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу. “Усім будзе чутна: ад краю да краю” – пад такімі словамі паэта адбылася імпрэза ў ягонай музеі-сядзібе.

Для ўсіх ахвочых загадчык музея Аляксандр Жамойцін правёў экскурсію. Паглядзець ёсць што: дом захаваўся амаль такім жа, якім быў пры гаспадары. Растуць дрэвы, пасаджаныя Францішкам Багушэвічам, вабіць цікаўных камень-тайнік і ўлюбёная альтанка паэта. Нават баравікі, якія ён сеяў, па-ранейшаму тут выспяваюць…

 А яшчэ Алесь Жамойцін распавёў, што Багушэвіч любіў у вольны час запрасіць да сябе вясковых галасістых жанчын і паслухаць беларускія песні. Заканамерна, што шмат песень гучала і падчас фэсту. І ў выкананні народнага тэатра песні “Вечарынка”, узорнага ансамбля народнай песні “Кучароч-кі”, ансамбля Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага і іншых. Знайшлося месца багушэвічаўскай тэме і ў выяўленчым мастацтве. Менавіта на фэсце былі ўручаныя ўзнагароды ад Саюза пісьменнікаў Беларусі і Вы-давецкага дома “Звязда” ўдзельнікам конкурсу дзіцячага малюнка “Усім будзе чутна: ад краю да краю” і пленэра “Кушлянскі фэст-2021”.

 Але, зразумела, галоўнай на свяце стала беларуская паэзія. Намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” – галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп нагадаў галоўны запавет Францішка Багушэвіча – “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”. Віктар Анатольевіч родам з суседніх мясцінаў, з Валожыншчыны, амаль зямляк Багушэвіча, у яго вершах, якія ён прачытаў са сцэны, гучыць шчырая любоў да роднага краю. Выступіла перад гледачамі і паэтэса Іна Фралова.

Гасцей чакалі інтэрактыўная пляцоўка “Пуцяві-намі роднага слова”, літаратурны квіз, народны тэатр лялек “Батлейка”, майстар-класы па розных жанрах творчасці.

Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік, які адкрываў свята, запэўніў, што “Кушлянскі фэст” будзе працягвацца і надалей, бо набыў ужо сваё аблічча і сваіх прыхільнікаў

 Людміла ІВАНОВА.

Фота аўтара.

Previous article Народнае свята "Траецкае гулянне - для ўсіх замілаванне!" прайшло ў Ганчарах
Next article Купалле каля сцен Лідскага замка

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202416
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016