Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Улады Германіі выдзелілі €15 млрд на паскоранае запаўненне газасховішчаў

Навіны Германіі. Улады Германіі выдзелілі €15 млрд на паскоранае запаўненне газасховішчаў

2 ліпеня 2022, 09:23 У свеце 21
Навіны Германіі. Улады Германіі выдзелілі €15 млрд на паскоранае запаўненне газасховішчаў

Мінэканомікі Германіі распарадзілася выдзеліць каля €15 млрд на рэалізацыю мер па запаўненні газасховішчаў у ФРГ. Для гэтых мэт будзе выдзелены крэдыт ад банкаўскай групы KfW. Пра гэта паведаміла агенцтва DPA са спасылкай на даклад Мінэканомікі ФРГ.

Крэдыт будзе выдзелены адзінаму газаваму хабу Германіі Trading Hub Europe, каб забяспечыць ліквіднасць на закупкі сыравіны. Акрамя таго, улады Германіі хочуць больш актыўна выкарыстоўваць вугальныя электрастанцыі, каб эканоміць больш газу.

16 чэрвеня агенцтва Bloomberg паведаміла пра зніжэнне аб’ёмаў паставак газу для найбуйнейшага закупніка газу з РФ у Германіі – кампаніі Uniper. Скарачэнне паставак на 25% адбылося з-за абмежавання паставак сыравіны ў “Паўночны струмень” на 40%. У “Газпраме” зніжэнне аб’ёмаў прапампоўкі тлумачаць несваечасовым правядзеннем рамонтных работ кампаніяй Siemens, якая абслуговае газаперапампоўныя агрэгаты.

Да 24 лютага на Германію прыпадала траціна агульнага аб’ёму паставак расійскага газу ў Еўрасаюз ці 50 млрд куб. м. у год. Па плане ўладаў ФРГ, да канца гэтага года залежнасць Германіі ад расійскага газу можа паменшыцца да 30%.

Анастасія Ларына.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас