Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Народнае свята “Траецкае гулянне – для ўсіх замілаванне!” прайшло ў Ганчарах

Народнае свята “Траецкае гулянне – для ўсіх замілаванне!” прайшло ў Ганчарах

2 ліпеня 2022, 09:36 Культура 42
Народнае свята “Траецкае гулянне – для ўсіх замілаванне!” прайшло ў Ганчарах

Народнае свята “Траецкае гулянне – для ўсіх замілаванне!”  адбылося ў нядзелю, 12 чэрвеня, у аграгарадку Ганчары Лідскага раёна. Выступленні фальклорных калектываў, знаёмства з народнымі рытуаламi “Сёмухi” – усё гэта было прапанавана мясцовым жыхарам.

Артысты аматарскага аб’яднання “Ульяніца” разгарнулі перад гледачамі сапраўдную тэатральную пастаноўку, у якой былі адлюстраваны рытуалы, звязаныя з Сёмухай. Таксама правялi абрад завівання бярозак і кумлення.

– Некалі на свята маладыя дзяўчаты з песнямі хадзілі ў лес, – патлумачыла загадчыца Ганчарскага Дома культуры Ганна Булай. – Яны выбіралі там маладыя бярозкі і завівалі іх паміж сабой стужачкамі, каб атрымаліся брамкі. Праходзячы праз іх, дзяўчаты і жанчыны куміліся, цалаваліся – гэта значыць,  даравалі ўсё дрэннае, станавіліся добрымі сяброўкамі. Даследчыкі таксама кажуць, што праход праз брамкі для незамужніх – архаічны сімвал таго, што жанчына ўступае ў шлюбны ўзрост і тым самым яднаецца з прыродай, паказвае сусвету, што яна ўжо гатовая пайсці замуж і нараджаць дзетак.

– Гэта свята, як спроба аднавіць і захаваць мясцо-выя звычаі і абрады, праводзіцца на Лiдчыне ўжо не ў першы раз і выклікае цікавасць сваёй неардынарнасцю. Па-першае, гэта фэст фальклорных калектываў і гуртоў раёна, дзе можна паслухаць народныя песнi і гумар. Па-другое, тэатралізаваныя абрадавыя элементы і рытуалы Сёмухі, а таксама вясёлыя сцэны з сялянскага жыцця ў выкананні мясцовых артыстаў аматарскага аб’яднання “Ульяніца”  маюць пэўны каларыт; яны жывыя і яскравыя, – дадала Ганна Мікалаеўна.

Сваёй творчасцю з мясцовымі жыхарамі і гасцямі аграгарадка падзяліліся таксама артысты аматарскага аб’яднання “Альтанка”. Госці весяліліся і танчылі. Настрой быў на вышыні.

Максім Кісялеўскі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека
Грамадства

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека

14 жніўня 2019, 14:3314
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Мова Нанова: Танцы ў маёвым садзе
Мова

Мова Нанова: Танцы ў маёвым садзе

11 чэрвеня 2019, 22:0213
Далучайцеся да нас