Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Візіт Патрыярха Кірыла ў Менск

Візіт Патрыярха Кірыла ў Менск

16 чэрвеня 2022, 22:00 Грамадства 7
Візіт Патрыярха Кірыла ў Менск

4 чэрвеня падчас наведвання прадстаўніцтва Патрыярхату Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце кіраўнік РПЦ выступіў з прамовай:

– Крануты, што на беларускай зямлі, у цэнтры горада Менска, створаны гэты храм і падворак, дзе можа спыняцца патрыярх. Не думаю, што я буду часта стамляць вас сваімі візітамі, але сам факт існавання гэтага падворка мае вялікае духоўнае і сімвалічнае значэнне. Таму што праз гэты храм, праз гэтае месца відавочна дэманструецца наша адзінства, адзінства Святой Русі. Тое самае адзінства, дзякуючы якому сфарміравалася псіхалогія рускага чалавека.

Калі я кажу “рускі”, то маю на ўвазе і беларусаў, і ўкраінцаў – усіх тых, хто выйшаў з Кіеўскай купелі Хрышчэння. Больш за тое, праз гэтае адзінства фарміравалася сістэма каштоўнасцяў, якая спрыяла таму, што народ наш, гістарычна адзіны народ, аказаўся здольным пераадольваць велізарныя гістарычныя выпрабаванні. І самым, напэўна, страшным выпрабаваннем за ўсю гісторыю для нашага народа стала Вялікая Айчынная вайна. І Беларусь стала тым месцам, дзе асабліва жорстка вялася гэтая барацьба. І ў тых месцах, дзе вораг бачным чынам усталяваў сваю ўладу, мы ведаем, што, рызыкуючы сваім жыццём, падвяргаючы небяспецы сябе і сваіх блізкіх, многія верныя сыны Беларусі сышлі ў лясы, арганізавалі партызанскі рух, які шмат у чым спрыяў паслабленню націску акупантаў і садзейнічаў дасягненню перамогі.

Усё гэта – наша гераічная гісторыя, сумесна пралітая кроў, адзіная сістэма каштоўнасцяў, сфарміраваных у першую чаргу маральнымі пастулатамі і маральнымі пропаведзямі, маральным подзвігам праваслаўя – сапраўды стварыла той характар нашага чалавека і тую сілу духу, якая здольная была зламаць страшнага ворага, і адначасова здзейсніць вялікі подзвіг аднаўлення вялікай краіны. І калі едзеш па Менску, то бачыш выдатныя будынкі і разумееш, што ўсё гэта пабудавана пасля вайны, пасля татальнага разбурэння, пасля панавання іншаземнай сілы.

Таму, вядома, кожны раз, калі наведваю Менск, радуюся таму, што прадастаўляецца магчымасць ускласці вянок да манумента ў гонар загінулых абаронцаў Айчыны, і ўспамінаю аб гэтай гістарычнай і гераічнай гісторыі Менска, Беларусі і ўсёй нашай зямлі.

Няхай Гасподзь дапамагае нам у першую чаргу захоўваць аднадумства. Таму што вораг роду чалавечага дзейнічае цяпер вельмі моцна, спрабуючы разбурыць духоўнае адзінства Святой Русі. Але менавіта адносіны Рускай Праваслаўнай Царквы з беларускай царквой з’яўляюцца ў нейкім сэнсе закладам духоўнага адзінства нашых народаў.

Таму з асаблівай радасцю я сёння здзейсніў гэтае асвячэнне храма ў гонар святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія Патрыяршай рэзідэнцыі ў горадзе Менску.

У дар новаасвечанаму храму Патрыярх Кірыл перадаў вобраз Хрыста Збаўцы.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0326
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4024
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3418
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0218
Далучайцеся да нас