Сталіцай Германіі з’яўляецца горад Берлін. Ён уяўляе сабою культурны і навуковы цэнтр не толькі для краіны, але і Еўропы ў цэлым. Горад мае складаную гісторыю, якая адбілася на яго вонкавым абліччы. Берлін прыцягвае турыстаў сваёй архітэктурай, культурнымі каштоўнасцямі. Варта больш падрабязна спыніцца і разгледзець асноўныя славутасці нямецкай сталіцы, якіх тут не мала.
Брадэнбургскія вароты – былі збудаваны ў 18 стагоддзі і ў добрым стане захаваліся да нашых дзён, гэта адзіныя вароты, якія засталіся з таго часу. Пацярпелі вароты падчас ваенных дзеянняў у 2-ю Сусветную вайну. Адноўлены і рэканструяваны цалкам вароты былі толькі ў двухтысячныя гады.
Рэйхстаг – рэзідэнцыя парламента краіны, будынак з’яўляецца цэнтральнай гістарычнай славутасцю, знаходзіцца ў крокавай даступнасці ад Брадэнбургскіх варот. Ён моцна пацярпеў ад пажару і ваенных дзеянняў у 1945 годзе, аднаўленне працягваецца да нашых дзён. Пакінуты не кранутымі аўтографы савецкіх салдатаў, зробленыя на сценах будынка, каб не забыцца цёмнага мінулага будынка. Таксама падняўшыся на верхні паверх праз празрысты купал можна нацешыцца відамі на ўвесь горад.
Мемарыял ахвярам Халакосту – знаходзіцца ў гістарычным цэнтры не далёка ад вышэй пералічаных славутасцяў. Ён прысвечаны габрэям, загінулым ад рук нямецкіх нацыстаў. Пляц у 19 тысяч квадратных метраў заняты плітамі, якія ў сваёй сукупнасці паўтараюць форму хвалі. Вышыня кожнай пліты розная.
Царква кайзера Вільгельма, размешчаная ў цэнтральнай частцы горада, была збудавана ў 1895 годзе, на яе будаўніцтва пайшло чатыры гады. Але падчас 2-ой Су-светнай вайны будынак зруйнаваў выбух бомбы, якая трапіла ў яго, і засталася толькі адна захаваная да нашых дзён вежа. У 1961 годзе царкву пачалі адбудоўваць ізноў і паставілі ўжо цэлыя чатыры будынкі на месцы ранейшага храма.
Музейная выспа – выспа Шпрэеінзель – уяўляе сабою сукупнасць з пяці розных музеяў. Пры гэтым музеі знаходзяцца ў новых адрэстаўраваных памяшканнях, бо старыя былі зусім разбураны падчас ваенных дзеянняў. У Старым музеі можна пазнаёміцца з экспанатамі старажытнага Рыма і Егіпта, таксама знакамітая і часта наведваная галерэя скульптур 19-га стагоддзя. У музеі Бодзе захоўваецца калекцыя старадаўніх манет. У Пергамскім музеі прадстаўлены экспанаты архітэктуры старажытнага горада Вавілона. Асабліва папулярным з’яўляецца Новы музей, у якім захоўваецца найрадчэйшы артэфакт з Егіпта бюст Нефярціці.
Бульвар Унтар-ден-Ліндан з’яўляецца самым старым і вялікім бульварам у горадзе, бярэ свой пачатак ад Брадэнбургскіх варот. Названы так у гонар ліп, якія былі высаджаны тут яшчэ ў 1647 годзе. Але канчатковае аблічча і глянец, які захаваўся да нашых дзён, быў набыты гэтым месцам у 18-м стагоддзі, кароль Фрыдрых любіў гэты бульвар і ўсяляк уладкоўваў. Пры яго кіраванні на бульвары з’яўляецца будынак оперы і ўніверсітэт, у якім вучыліся калісьці такія вядомыя асобы, як Маркс і Энгельс, Гегель.
Асобнай увагі заслугоўвае Берлінскі заапарк – самая наведвальная турыстамі славутасць, кожны прые-хаўшы ў горад чалавек імкнецца патрапіць менавіта сюды. Быў спраектаваны і адкрыты ў 1844 годзе. Тут можна ўбачыць больш за 20 тысяч жывёл.
Берлін – унікальны горад, які спалучае ў сабе сучаснасць і гісторыю. Тут паважаюць традыцыі і памятаюць гісторыю, нават калі яе старонкі не заўсёды былі светлымі. Гэты горад варта наведаць кожнаму чалавеку, ён не пакіне абыякавым нават самага патрабавальнага турыста.
Таццяна Сінькевіч,
фота: weatlas.com, kidpassage.com,