Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе адкрыў новы сезон культурна-турыстычны праект “Замкавы гасцінец”

У Лідзе адкрыў новы сезон культурна-турыстычны праект “Замкавы гасцінец”

7 чэрвеня 2022, 19:44 Культура 22
У Лідзе адкрыў новы сезон культурна-турыстычны праект “Замкавы гасцінец”

Наўрад ці ў нашым рэгіёне, ды і ў бліжніх раёнах знойдзецца чалавек, які не чуў бы пра гэты ўнікальны не толькі для Лідчыны, але і для ўсёй Гарадзенскай вобласці праект. Гараджане даўно называюць вуліцу Замкавую і мясцовым Арбатам і Гайд-паркам. І вось 28 траўня пасля дзевяцімесячнага “адпачынку” культурна-турыстычны праект “Замкавы гасцінец” адкрыў новы сезон. Як і летась, на працягу ўсяго лета каля сцен галоўнай славутасці – Лідскага замка – кожныя выходныя з раніцы і да позняга вечара будуць працаваць рамеснікі, гульнявыя пляцоўкі, атракцыёны, гучаць музыка.

– Дадзены старт шостаму сезону культурна-турыстычнага праекта “Замкавы гасцінец”, які штогод размяшчаецца на тэрыторыі і вакол Лідскага замка, – распавядае галоўны спецыяліст аддзела культуры Лідскага райвыканкама Наталля Вайцюкевіч. – На працягу ўсяго лета каля сярэднявечных сцен будуць праводзіцца канцэртныя праграмы вядучых калектываў Лідскага раёна, вучняў дзіцячых школ мастацтваў, культурна-забаўляльныя і анімацыйныя мерапрыемствы. Гасцям і жыхарам горада мы прапануем наведванне выстаў і экспазіцый, экскурсіі, анімацыйныя прадстаўленні, інтэрактыўныя забаўкі ў стылі сярэднявечча. Праграма таксама ўключае мерапрыемствы, якія спадабаліся лідзянам па выніках мінулых сезонаў, а таксама новыя актывацыі. З вядомых абавязкова правядзём свята Купалле, фэст “Моладзевая хваля”.

Мерапрыемствы арыентаваны для ўсіх узростаў. Кожны знойдзе штосьці цікавае для сябе як на вуліцы Замкавай, так і ў Лідскім замку. Лідзяне і турысты з іншых гарадоў змогуць ацаніць патэнцыял працаўнікоў усіх уста-ноў культуры рэгіёна, у тым ліку, бібліятэк, сельскіх дамоў культуры. Галоўнае – сачыць за абнаўленнямі афішы на лідскіх сайтах.

Ну, а тое, што ў выканаўцаў не будзе недахопу гледачоў, у рамеснікаў – пакупнікоў, у аніматараў – удзельнікаў, а ва ўсім праекце “Замкавы гасцінец” – гасцей, сумнявацца не даводзіцца. Нагоду для такой упэўненасці надаў сённяшні дзень: на адкрыцці новага сезону было хоць і не так шматлюдна, як хацелася б арганізатарам і артыстам (надвор’е правярала на вынослівасць праліўным дажджом і нават градам), але многія прыйшлі цэлымі сем’ямі. Забавак хапіла кожнаму. Праграма прадугледжвала тэматычныя і забаўляльныя пляцоўкі, майстар-клас па сярэднявечных танцах, музейна-педагагічны занятак “Школа археалогіі”. На сцэне каля сцен замка перад жыхарамі і гасцямі горада выступілі навучэнцы эстраднага аддзялення Лідскай дзіцячай школы мастацтваў, працавалі экспазіцыі і выставы. Без сумневаў, праект “Замкавы гасцінец” актуальны і важны для развіцця культурнага асяроддзя горада Ліды і павышэння яго турыстычнай прывабнасці.

Вольга Капцевіч.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам
Грамадства

Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам

21 лістапада 2018, 14:1516
Далучайцеся да нас