Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пра пляценне на каклюшках чулі?

Пра пляценне на каклюшках чулі?

7 чэрвеня 2022, 18:56 Культура 39
Пра пляценне на каклюшках чулі?

У Лiдзе адбылася творчая сустрэча ўдзельніц выстаўкі “Жанчына-чараўніца”

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” адбылася творчая сустрэча ўдзельніц выстаўкі “Жанчына-чараўніца”.

Выстаўка стала традыцыйнай, бо праходзіць ужо не першы раз і з кожным годам усё больш таленавітых майстрых прадстаўляюць свае работы ў розных напрамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У гэтым годзе 16 удзельніц з горада Ліды паказалі, на што здольныя іх залатыя рукі. Інтэр’ерныя лялькі ручной работы, аўтарскія калекцыі вышывак крыжыкам, гладдзю, атласнымі стужкамі, вязанне шыдэлкам, пляценне з лазы, вырабы з саломы і нават такое рэдкае для Беларусі рамяство, як пляценне на каклюшках, – любавацца работамі можна бясконца.

На сустрэчы ўдзельніцы выстаўкі мелі магчымасць не толькі прадставіць свае творчыя работы, але і абмяняцца каштоўным вопытам і сакрэтамі майстэрства. Прыемным момантам мерапрыемства стаў майстар-клас па сухім валенні з воўны. Яшчэ дваццаць гадоў таму аб гэтым рамястве мала хто ведаў. А ўжо сёння гэта надзвычай папулярны від рукадзелля, якім з задавальненнем займаюцца як дарослыя, так і дзеці.

 – Як і любы іншы від рукадзелля, валенне патрабуе ўседлівасці, вялікага цярпення, мастацкіх здольнасцей, адчування формы, колеру, – адзначыла навуковы супрацонік аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Марына Савіцкая. – Асноўны інструмент – спецыяльная іголка для валення. А яшчэ патрэбна падкладка з тоўстага паралону, на якой зручна фармаваць воўну.

Для лідзянак гэта быў першы вопыт працы з воўнай, тым больш сухім спосабам. Нечакана для ўдзельніц кветкавыя кампазіцыі атрымаліся выдатнымі.

– З ваўняных нітак, як з пластыліну, можна звязаць шапку ці рукавіцы, можна зрабіць цацку, футляр для мабільніка ці самую сапраўдную карціну. У Беларусі гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва паступова стаў вельмі папулярным. Бадай, ніводны матэрыял не дае столькі магчымасцей для фантазіі. Не верыце? Тады завітайце ў наш аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры – і самі пабачыце, на што здольныя вашы рукі!

Вольга Капцевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас