Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
24 красавіка – Вялікдзень па юліянскім календары

24 красавіка – Вялікдзень па юліянскім календары

27 красавіка 2022, 07:00 Грамадства 58
24 красавіка – Вялікдзень па юліянскім календары

Урывак з “Новай Зямлі”

 

Звяры Вялікдзень чуюць, птушкі,

І хвоі гэтыя, і елі,

Ліхія людзі падабрэлі,

Бо святам Божым усюды вее;

З нажом разбойнік не пасмее

Залегчы ў лесе срэдзь дарогі,

Бо і заможны, і ўбогі

Святы Вялікаднік святкуюць

І радасць у сэрцы сваім чуюць

Народ калышацца, хвалюе,

Бы ў цёмным віры вада тая,

І ўсё плыве, усё прыбывае,

А ўлады сну ён больш не чуе,

І блізак час святой дзянніцы,

“Хрыстос Васкрос!” – з гары-званіцы

Вяшчае першы звон шчасліва.

Народ увесь, бы ў полі ніва

Буйнымі гнецца каласамі,

Скланіўся ціха галавамі.

А пачакаўшы з паўгадзіны,

Нясуць жанкі, нясуць мужчыны

Кашы, каробкі, паўасміны

І ставяць ў рад на цвінтары

Усе велікодныя дары.

Якуб Колас.

 

*   *   *

 

Хрыстос уваскрос!

і свет прачнуўся

вясной на голлечку бяроз.

Ударыў звон на Беларусі:

Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос з крыві і болю,

каб светач праўды не пагас.

Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,

васкрос Ён, брацці, і для нас.

Так будзем помніць мы ў кайданах,

падняўшы сэрцы ўгару,

што так, як Бог ускрыжаваны,

уваскрэсне наша Беларусь!

Ларыса Геніюш.

 

 На Вялікдзень

 

Голасам магутным загрымелі звоны

Па блакітным небе ў блеску сонца кос.

Палілісь ўрачыста радасныя тоны,

Бо Хрыстос памершы

                        ў трэці дзень уваскрос.

Вецярок вясняны з радасці спявае.

Птушак пералівы

                         ймкнуцца ў вышыню,

А вясна на ліры гімн Хрысту іграе,

Гожа прыбірае краскамі зямлю.

І ты, людскі родзе, ранамі Хрыстовымі

Збаўлены ад грэху, зрок ўзнясі увысь!

Ўдзячнаю малітваю добраму Ісусу

Сэрцам і душою горача малісь!

Голасам магутным

                          грымяць сяння звоны

Па блакітным небе,

                               ў блеску сонца кос,

Льюцца урачыста радасныя тоны,

Бо Хрыстос, наш Збаўца,

                        ў трэці дзень ўваскрос!

Сяргей Новік-Пяюн.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4728
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас