Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”

“Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”

26 красавіка 2022, 22:28 Культура 57
“Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”

9 красавіка 2022 г. у г. Гародні адбылося свята майстроў вобласці “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”. Пяты год запар збіраюцца таленавітыя працаўнікі культуры напярэдадні галоўнага свята хрысціян – Вялікадня, каб не толькі паказаць свае вырабы, якія нашы продкі рыхтавалі на велікодны кірмаш, але паўдзельнічаць у конкурсах, выстаўках, кірмашы-продажы, віншавальнай праграме.

На рэгіянальным свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў годна прадстаўляў Лідчыну аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Творчы калектыў аформіў каларытную выстаўку. Стол, упрыгожаны керамікай з велікоднай тэматыкай, прадстаўляла майстар па кераміцы Алена Свідэрская, яйкі-пісанакі – майстар па роспісе Марына Савіцкая. Побач стракацела сувенірная прадукцыя на любы густ, красаваліся рэгіянальныя святочныя ручнікі, створаныя працавітымі рукамі майстра па ткацтву Валянцінай Сільвановіч, носьбітам нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая захоўвае элемент белаўзорыстага ткацтва Панямоння.

Кіраўнік народнага фальклорнага гурта “Талер”, Наталля Шчалканогава, падзялілася ўражаннямі ад удзелу ў віншавальнай праграме сярод калектываў вобласці:

– Апладысменты ўдзячных гледачоў далі магчымасць зразумець,  што наш творчы блок прыйшоўся даспадобы. Мы насыцілі яго старадаўнімі спевамі, гумарэскамі і абрадавымі дзеяннямі. Наш выхад у традыцыйных народных строях адразу стварыў харызматычную атмасферу свята, падобную да той, што адбывалася некалі на самой справе. За ўдзел у праграме “Талер” атрымаў дыплом.

Наш майстар па вырабе этнаграфічнай лялькі – Ірына Дыдышка ў абласной выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак” атрымала дыплом “За глыбіню вобразнага раскрыцця тэмы” і спецыяльны прыз. Тэматычная кампазіцыя лялек пад назвай “Вербная нядзеля” ў традыцыйных строях канца ХІХ – пачатку ХХ ст. прыемна ўразіла журы і падштурхнула прыняць такое рашэнне.

– І напрыканцы адзначу, што аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” за ўдзел у свяце атрымаў Дыплом ад аргкамітэта – з гонарам паведаміла загадчык аддзела рамёстваў Алена Шчэліна.

 Дыдышка Ірына Маркаўна,

метадыст аддзела рамёстваў

і традыцыйнай культуры

ДУ “Лідскі раённы цэнтр

культуры і народнай творчасці”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
Я краінай сваёй ганаруся
Культура

Я краінай сваёй ганаруся

4 лютага 2025, 16:3117
Далучайцеся да нас