Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Роднае слова” ў Беластоку

“Роднае слова” ў Беластоку

19 красавіка 2022, 22:11 У свеце 23
“Роднае слова” ў Беластоку

У канцэртнай зале Таварыства беларускай культуры ў Беластоку прайшоў павятовы этап літаратурнага конкурсу дэкламатарскага мастацтва “Роднае слова”. Заключны этап штогадовага конкурсу, які праходзіў ужо ў 51-ы раз, сабраў больш за 60 удзельнікаў – пачынаючы ад вучняў дашкольных навучальных устаноў і заканчваючы вучнямі 7-8 класаў школ з Беластока, Гарадка, Залукаў і Шудзялова. Гаворыць старшыня камісіі конкурсу – Юры Баена:

–  Вучні, настаўнікі, бацькі падышлі сур’ёзна да конкурсу. Гэтым выказваецца вялікая пашана да роднай мовы, да беларускага слова. Дзеці ўсе прыгожа былі апранутыя, у некаторых былі пэўныя элементы нацыянальнага беларускага ўбору. Гэта сведчыць пра тое, што сапраўды ў нас з пашанай ставяцца да беларускага слова. Сярод навучальных устаноў найбольш было ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу з дзіцячага садка нумар 14 і школы імя святых Кірыла і Мяфодзія. Таксама з меншых навучальных устаноў пераможцамі выдзелілася пачатковая школа ў Залуках. Аналагічныя конкурсы “Роднае слова” праходзяць таксама і ў іншых мясцовасцях Падляшша – у Бельску, Гайнаўцы і Орлі.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас