Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Пазнавай свет з кнігай”

“Пазнавай свет з кнігай”

12 красавіка 2022, 23:50 Культура 16
“Пазнавай свет з кнігай”

Пад такой назвай 25 сакавіка ў бібліятэцы СШ № 11 г. Ліды распачаўся традыцыйны Тыдзень дзіцячай кнігі – сапраўдныя імяніны дзіцячых кніжак.

Першы дзень Тыдня, як заўжды, прысвячаўся народным і літаратурным казкам. Вучні пачатковай школы наведалі “Казачны музей”, дзе пазнаёміліся з казачнымі экспанатамі, героямі казак і пагарталі старонкі цудоўных кніг. Тут жа можна было скласці літаратурны пазл “Яны прыйшлі з казак”, адказаць на пытанні казачнай віктарыны і здзейсніць літаратурны мацыён “Чытайце казкі, панове!”. 

Другі дзень Тыдня быў прысвечаны Году гістарычнай памяці. Наведвальнікі прышкольнага лагера не толькі пазнаёміліся з кнігамі па гісторыі сваёй малой радзімы, але і здзейснілі віртуальнае рэтрападарожжа па вуліцах роднага горада “Знаёмыя вуліцы – забытыя назвы” і дзякуючы медыяпрэзентацыі  яшчэ раз успомнілі “Сімвалы Беларусі”, па якіх увесь свет ведае нашу Радзіму.

Трэці дзень Тыдня прысвечаны экалогіі – размова пра неабходнасць берагчы і ахоўваць прыроду роднага краю і ўсёй планеты. Гасцей чакала выстава-інсталяцыя “Суседзі па планеце” і медыядайджэст “Тайны Дзеда Усяведа. Гіганты жывёльнага свету”.

Чацвёрты дзень Тыдня заўсёды прысвячаецца беларускай кнізе – “Будзь у фармаце – чытай па-беларуску”. У праграме дня – кніжная выстава-прэзентацыя “Вяртанне да вытокаў – дарога ў будучыню”, мультымедыйнае этнападарожжа “Пад стрэхамі прашчураў” і вернісаж загадак “Смак роднай мовы”.

“Тыдзень дзіцячай кнігі” – не проста свята, гэта напамін дарослым і дзецям, што свет такі вялікі, цудоўны і цікавы, неабходна толькі працягнуць руку і ўзяць з паліцы Кнігу.

Тамара Зенюкевіч,

бібліятэкар СШ № 11 г. Ліды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5518
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5016
Далучайцеся да нас