Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У шосты школьны дзень наведалі Леснікі і “Сібірскі падворак”

У шосты школьны дзень наведалі Леснікі і “Сібірскі падворак”

6 красавіка 2022, 20:00 Спорт 29
У шосты школьны дзень наведалі Леснікі і “Сібірскі падворак”

Цікавую і пазнавальную паездку па Лідскім раёне здзейснілі навучэнцы сярэдняй школы №11 у рамках шостага школьнага дня. На гэты раз школьнікі наведалі вёску Леснікі, якая вядома лідзянам як сястра Хатыні.

Першы прыпынак школьнікі зрабілі ля паклоннага крыжа пры ўездзе ў вёску. Менавіта ля яго падножжа некалькі гадоў таму быў устаноўлены камень-следавік.

 Тут вучні пачулі пазнавальнае паданне аб тым, чые сляды могуць сёння ўбачыць людзі, сустракаючы камяні-следавікі. Дзеці змаглі ўжывую ўбачыць і дакрануцца да святыні нашага краю.

Другім аб’ектам наведвання стаў помнік, прысвечаны трагічным падзеям часоў Вялікай Айчыннай вайны. 6 жніўня 1942 года – гэтая дата стала самым сумным днём у гісторыі вёскі. Таму невыпадкова ў Год гістарычнай памяці школьнікі выбралі наведванне гэтага населенага пункта.

Помнік расстраляным і спаленым мясцовым жыхарам у вёсцы Леснікі быў устаноўлены ў 1957 годзе. Штогод да яго прыходзяць і прыязджаюць людзі, каб ушанаваць памяць загінулых жыхароў.

 Дзеці з увагай выслухалі гісторыю пра трагічныя падзеі, даведаліся, чаму здарылася трагедыя, што некалькі жыхароў змаглі выратавацца, уцякаючы ў лясы, а пасля вайны вярнуцца і адрадзіць вёску. Сёння, на жаль, у Лесніках пражывае восем чалавек. Здаецца, вёска вымірае. Але ёсць людзі, якія жадаюць адрадзіць гэты населены пункт.

І трэцім аб’ектам наведвання стала экаферма “Сібірскі падворак”, дзе з 2017 года займаюцца развядзеннем маралаў. З аповеду кіраўніка падворка Ігара Андрушкі школьнікі даведаліся, што марал – алтайскі алень, адзін з самых вядомых падвідаў высакароднага аленя. Яго рогі дасягаюць вагі да 20 кілаграмаў. Жывуць маралы каля 20 гадоў. На ферме ў вёсцы Леснікі ўтрымліваецца 270 маралаў, 110 з іх нарадзіліся на лідскай зямлі. Толькі летась з’явілася на свет 56 маралаў. Парнакапытныя з аксамітнымі рагамі – рэдкасць не толькі для нашага рэгіёна, але і для ўсёй Беларусі.

 Сапраўдная экзотыка, Алтайскі край, знаходзіцца зусім побач – у вёсцы Леснікі Лідскага раёна.

Дзеці змаглі палюбавацца высакароднымі жывёламі і даведацца пра асаблівасці іх развядзення. Але не толькі маралаў можна ўбачыць на падворку – з важным відам па двары ходзяць халмагорскія гусі, побач з імі жывуць куры, курапаткі, цэсаркі, павы, індыкі. Недалёка ад іх – сапраўдны трусіны домік. Крыху далей – вальеры з лісамі. Шмат задавальнення атрымалі навучэнцы 11-й школы ў час наведвання “Сібірскага падворка”, бо ён яшчэ і кантактны – можна было пакратаць, пагладзіць некаторых мясцовых насельнікаў.

Наталля Анашкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
Далучайцеся да нас