Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Як і калі з’явілася шкло? Пра гэта і не толькі даведаліся школьнікі 11-й лідскай школы

Як і калі з’явілася шкло? Пра гэта і не толькі даведаліся школьнікі 11-й лідскай школы

30 сакавіка 2022, 09:38 Спорт 52
Як і калі з’явілася шкло?  Пра гэта і не толькі даведаліся школьнікі 11-й лідскай школы

Сёння немагчыма ўявіць жыццё чалавека без шкла. Посуд, вазы, ёмістасці для вадкасці і многае іншае – усё гэта неабходныя прадметы для нашага паўсядзённага жыцця. На лідскай зямлі ёсць прадпрыемства з больш чым векавой гісторыяй. Гэта ААТ “Шклозавод “Нёман”. Менавіта туды ў рамках рэалізацыі рэгіянальнага праекту “Эканоміка. Асоба. Будучыня” адправіліся вучні 9 “Б” класа 11 лідскай школы, каб сваімі вачыма пабачыць, як вырабляецца шкло.

Першым аб’ектам наведвання стала само прадпрыемства. Школьнікі ўбачылі ўвесь працэс вытворчасці шкляных вырабаў. З печы майстры-шкловыдзімальнікі бяруць вадкае рэчыва, тэмпература якога дасягае 1500 градусаў, і за лічаныя хвіліны, пакуль яно не астыла, ператвараюць у дзіўныя шкляныя вырабы. Але гэта, як аказалася, яшчэ не ўсё. Шкляныя вырабы праходзяць спецыяльны абпал, але і гэта яшчэ не ўсё. Далей школьнікі пабывалі ў цэху па вытворчасці крышталю і змаглі ацаніць наколькі гэта тонкая праца, якая патрабуе асаблівай увагі.

Другім аб’ектам стаў музей, дзе вучні пачулі гісторыю станаўлення прадпрыемства ў Бярозаўцы, убачылі партрэты людзей, якія ў далёкім 1883 годзе пачыналі шкляную вытворчасць на Лідчыне, а таксама звярнулі ўвагу на станок, на якім у тыя далёкія часы выраблялі бутэлькі. Унікальнай магчымасцю для ўсіх стала тое, што ў залах музея сёння сабраны экспанаты са шкла рознага часу вытворчасці: пачынаючы з 1900 года і да нашых дзён. Падлеткі змаглі палюбавацца шэдэўрамі з каляровага шкла і крышталю, дэкаратыўнымі вырабамі, створанымі мастакамі і майстрамі завода.

Трэцім, не менш цікавым аб’ектам, стаў фірменны магазін ААТ “Шклозавода “Нёман”. Там школьнікі ў поўнай меры змаглі ўбачыць увесь асартымент вырабаў прадпрыемства. Здавалася, што дзеці трапілі ў крыштальнае царства. Усё блішчэла і іскрылася. Сюрпрызам для навучэнцаў сталі сувеніры на добрую памяць аб наведванні шклозавода “Нёман”.

Наталля АНАШКЕВІЧ,

класны кіраўнік 9 “Б” класа

сярэдняй школы № 11 г. Ліды.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас