Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідскім замку адкрылася выстава Уладзіміра Шаркова “Славутасці Беларусі”, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці

У Лідскім замку адкрылася выстава Уладзіміра Шаркова “Славутасці Беларусі”, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці

30 сакавіка 2022, 09:44 Культура 39
У Лідскім замку адкрылася выстава Уладзіміра Шаркова “Славутасці Беларусі”, прымеркаваная да  Года гістарычнай памяці

Мастак, графік, жывапісец, чалец Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Шаркоў добра вядомы ў Беларусі і за мяжой па акварэльных малюнках гарадоў і славутасцяў.

Палітру мастака складаюць вытанчаныя лініі, мяккія колеры. Малюе гарады Уладзімір Шаркоў такімі, якімі ўбачыў іх упершыню ў рэальным жыцці або ў архіўных крыніцах. Удасканальвае, дадае дэталі, але імкнецца захаваць выявы нібы вычышчанымі ад павеву хуткабежнага часу.

У экспазіцыі “Славутасці Беларусі” можна ўбачыць Лідскі замак князя Гедыміна, Гальшанскі замак, руіны Наваградскага і Крэўскага замкаў, царкву ў Заслаўі, Марыінскі кафедральны і Свята-Духаў кафедральны саборы ў Менску, гарадскія ратушы Менска і Нясвіжа, іншыя вядомыя славутасці нашай краіны. Некаторыя працы падобныя на старыя фатаграфіі, а некаторыя здаюцца жывымі і рэальнымі.

Сімвалічна: выстава адкрылася ў Год гістарычнай памяці – год, калі варта нагадаць пра культурнае багацце нашай краіны, унікальных нацыянальных асаблівасцях архітэктуры, шэрагі гістарычных падзей, якія стаяць за кожным помнікам і замкам, вежай, царквой, касцёлам. Рамантычныя, душэўныя, добра знаёмыя выявы і пейзажы даюць унікальную магчымасць на працягу адной экскурсіі па выставе наведаць шматлікія прыгожыя беларускія гарады, аддаць даніну павагі гістарычнай і культурнай спадчыне, асэнсаваць яго вечную каштоўнасць, задумацца і адказаць сабе на пытанне, што пакінем нашчадкам.

lixmuseum.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас