Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Стоўбцах з удзелам арцыбіскупа Станеўскага ўшанавалі святога Казіміра

У Стоўбцах з удзелам арцыбіскупа Станеўскага ўшанавалі святога Казіміра

23 сакавіка 2022, 23:13 Грамадства 46
У Стоўбцах з удзелам арцыбіскупа Станеўскага ўшанавалі святога Казіміра

6 сакавіка, у Першую нядзелю Вялікага посту, у Стоўбцах адзначылі парафіяльны адпуст у гонар нябеснага апекуна мясцовай парафіі святога Казіміра.

Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы з гэтай нагоды ў новазбудаваным стаўпецкім касцёле ўзначаліў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Разам з мясцовымі вернікамі на чале з іх пробашчам ксяндзом канонікам Ігарам Лашуком іерарх маліўся аб міры і братэрстве ў Беларусі і ва ўсім свеце.

У сувязі са складанай міжнароднай абстаноўкай і драматычнай сітуацыяй ва Украіне запланаваная на гэты дзень святочная праграма фэсту “Стаўпецкія Казюкі” была адменена. Арганізатары спадзяюцца правесці фэст у гонар святога апекуна стаўпецкай парафіі ў наступным годзе.

Ксёндз Лашук уручыў арцыбіскупу Станенўскаму выяву айца Фабіяна Малішоўскага, дамініканіна, які ў сярэдзіне XVII стагоддзя быў прыёрам дамініканскага кляштара ў Стоўбцах. Менавіта пры ім у горадзе быў пабудаваны мураваны касцёл святога Казіміра. Айцец Фабіян памёр у меркаванай святасці і быў пахаваны ў крыпце пабудаванай ім святыні. Як сведчаць гістарычныя дакументы, на месцы пахавання манаха адбываліся цуды, што давала падставы для распачацця яго беатыфікацыйнага працэсу.

Нядаўна парэшткі айца Фабіяна Малішоўскага былі адшуканыя ў Стоўбцах на месцы, дзе калісьці ўзносіўся касцёл святога Казіміра, зруйнаваны ў савецкія часы.

Мясцовыя вернікі на чале са сваім пробашчам клапоцяцца пра ўшанаванне памяці айца Фабіяна і прыкладаюць намаганні для таго, каб яго беатыфікацыя калісьці стала магчымай.

 Catholic.by.

  Фота: Віктар Ведзень.

 

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас