З любоўю да роднай мовы
19 лютага філіял “Мілевіцкая сельская бібліятэка” правёў конкурс знаўцаў “З любоўю да роднай мовы”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Вучні пачатковых класаў ДУА “Мілевіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” даведаліся гісторыю ўзнікнення свята, прачыталі вершы беларускіх паэтаў В. Дубоўкі, Я. Коласа, Я. Купалы, актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе загадак, прыказак і прымавак, адгадвалі назвы казак.
Гучы, мая родная мова
20 лютага ў філіяле “Мікелеўшчынская сельская бібліятэка” адбылася гадзіна паэзіі “Гучы, мая родная мова”. Гучалi вершы беларускiх паэтаў аб родным слове, матчынай, беларускай мове. Бiблiятэкар Кулікоўская Тамара Уладзіміаўна ва ўступным слове паведамiла пра мiлагучнасць, прыгажосць беларускай мовы. Юныя ўдзельнiкi мерапрыемства чыталi вершы народных паэтаў Беларусi Якуба Коласа, Янкi Купалы, Уладзiмiра Караткевiча, Пiмена Панчанкi, Максiма Танка, Нiла Гiлевiча пра родную мову.
Як званочак звініць наша родная мова
20 лютага філіял “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” запрасіў юных чытачоў на гадзіну роднай мовы”Як званочак звініць наша родная мова”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і станаўлення нацыянальнай мовы беларусаў. Даведаліся, што беларуская мова па розных ацэнках налічвае ад 250-500 тысяч слоў. Бібліятэкар Рахунок Марыя Уладзіміраўна паведаміла дзецям, што ў Полацку стаіць помнік літары “Ў”, які з’яўляецца скульптурным увасабленнем беларускай мовы. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы Ніла Гілевіча “Родная мова”, Навума Гальпяровіча “Захавай маю мову”, Алеся Разанава “Мова” і інш. Адказвалі на пытані віктарыны, падбіралі словы, словазлучэнні, якімі можна апісаць нашу мову.
Не пакiдайце мовы роднай…
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” для вучняу 3 класа ДУА “Гудзевiцкая сярэдняя школа” прайшла вiктарына “Не пакiдайце мовы роднай…”. Бiблiятэкар Пронька Валянцiна Уладзiмiраўна правяла кароткi экскурс у гiсторыю свята – Мiжнароднага дня роднай мовы. Пазнаёмiла дзяцей з кнiгай беларускага паэта Мiкалая Iваноўскага “Загадкi на ўсе выпадкi”. Вучнi з задавальненнем адгадвалi загадкi з гэтай кнiгi. Потым бiблiятэкар прапанавала перакласцi рускiя словы або словазлучэннi на родную мову. Маленькая вучнi чыталi вершы на беларускай мове. Мерапрыемства натхнiла дзяцей таксама на чытанне кнiг на роднай мове. У бiблiятэцы яны з задавальненнем i цiкавасцю выбралi кнiгi для самастойнага чытання.
Родная мова, чароўны радок
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы супрацоўнікі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” разам з кіраўніцтвам сектара культуры Мастоўскага райвыканкама, работнікамі ўстаноў культуры г. Масты з задавальненнем прынялі ўдзел у 15-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы. Для дыктоўкі быў выбраны твор Я. Коласа “Разліў Нёмана”. Дзейнічала кніжная выстава “Які ж гэта цуд – слова, мова твая!”.
Любі, ведай, шануй роднае слова!
Да Мiжнароднага дня роднай мовы ў фiлiяле “Правамастоўская сельская бібліятэка” для вучняу 5-7 класаў ДУА “Правамастоўская сярэдняя школа” прайшоў краязнаўчы ўрок “Любі, ведай, шануй роднае слова!”. Мерапрыемства праходзiла з мэтай выхавання любовi да роднай мовы, цiкавасцi да моўнага багацця беларускага народа. Бiблiятэкар Мякека Галiна Вацлаваўна расказала гicторыю свята – Мiжнароднага дня роднай мовы. Вучнi чыталi вершы народнага паэта Беларусi Нiла Гiлевiча, падбiралi да рускiх слоў беларускiя адпаведнiкi, удзельнічалі ў конкурсах “Пазнай твор па яго пачатку”, “Aматары беларускага фальклору”. У канцы ўрока бiблiятэкар пажадала дзецям любiць сваю мову, вывучаць i валодаць ей свабодна.
Паводле СМІ.