Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Наваградчына да Дня роднай мовы

Наваградчына да Дня роднай мовы

15 сакавіка 2022, 23:26 Мова 58
Наваградчына да Дня роднай мовы

Інтэлектуальна-забаўляльны квіз “Лёгкая мова”

16 і 17 лютага Наваградская раённая бібліятэка ладзіла інтэлектуальна-забаўляльны квіз “Лёгкая мова”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, для навучэнцаў аграрнага і гандлёва-эканамічнага каледжаў. Бібліятэкары расказалі пра гісторыю свята, прадставілі шэраг цікавых фактаў пра нашу родную мову і парэкамендавалі творы беларускай літаратуры.

Юнакі і дзяўчаты адгадвалі зашыфраваныя беларускія словы ў заданні “Перыфразы”, шукалі “гарэзлівыя літары” ў беларускіх прымаўках у заданні  “Залацінкі народнай мудрасці”, каб надаць ім першапачатковы сэнс, даведваліся пра новыя беларускія словы, гулялі ў беларускамоўныя асацыяцыі. Самыя актыўныя і эрудзіраваныя навучэнцы атрымалі падарункі.

Свята роднай мовы “Разам гуляем, па-беларуску размаўляем” у Харосіцкай сельскай бібліятэцы

17 лютага бібліятэкар Харосіцкай сельскай біб-ліятэкі разам з загадчыкам Харосіцкага СДК у чарговы раз наведалі Нягневіцкі яслі-сад. Для дзяцей старэйшай групы ў “беларускім кутку”, які створаны ў садку, правялі свята роднай мовы “Разам гуляем, па-беларуску размаўляем”. Бібліятэкар падрыхтавала  маляўнічую кніжную выставу “Родная мова”. Дзеці з ахвотай прынялі ўдзел у конкурсе “Як гэта  называецца” (па-беларуску), адгадвалі загадкі, танцавалі беларускі народны танец “Грушка”, спявалі беларускія песні.  У групе дзеці з задавальненнем паслухалі  апавяданне Алены Белка “Самы смачны яблык”.

Беларуская дыктоўка “Мова Янкі Купалы – родная мова”

Міжнародны дзень роднай мовы – свята, заснаванае рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і якое з 2000 года штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная мэта свята – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкары і спецыялісты Наваградскай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у напісанні беларускай дыктоўкі “Мова Янкі Купалы – родная мова” і праверылі такім чынам сваё веданне беларускай мовы. Для дыктанта была абрана нататка Янкі Купалы пад назвай “Вечна жывая паэзія”. Выбар тэкста быў невыпадковы. Сёлета Беларусь адзначыць 140 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Янкі Купалы, а абраная нататка была прысвечаная генію з Наваградчыны Адаму Міцкевічу.

 

Як атрымаць часцінку дабрыні і любові да роднай мовы

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ўжо стала добрай традыцыяй Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі. Сёлета 21 лютага для вучняў сярэдніх класаў тут была праведзена  гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову”. Паміж сабой змагаліся дзве каманды – “Васількі” і “Каласкі”, яны папрактыкаваліся ў самых розных і па-сапраўднаму цікавых конкурсах. У прыватнасці, у конкурсе “Самы кемлівы” дзеці выконвалі заданне на картках, дзе неабходна было замяніць фразеалагізмы адным словам.

У конкурсе “З народнай мудрасці” каманды збіралі рассыпаныя прыказкі. Аднак, на думку ўдзельнікаў мерапрыемства, самым цікавым быў конкурс “Сваякі”, у ходзе якога  каманды разблытвалі сямейны клубок, дзе трэба было зразумець “хто ёсць хто”. А яшчэ дзецям прапаноўвалі ўрыўкі з тэкстаў беларускіх пісьменнікаў, а ўдзельнікі конкурса па чарзе называлі твор і аўтара. Непадробную цікавасць у дзяцей выклікала кніжная выстава “Роднаму слову гучаць вечна”. Мерапрыемства атрымалася добрым і, напэўна, ва ўсіх яно пакінула часцінку дабрыні і любові да роднай мовы.

 

“Чытаем аб Радзіме” да Дня роднай мовы

Чарговы выпуск сумеснага праекту “Чытаем аб Радзіме”, прысвечаны Дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, адбыўся ў Наваградскай СШ № 4. Кнігі на беларускай мове і пра беларускую мову прадстаўляюць вучні гэтай сярэдняй школы.

Віншаванка “Свята роднай мовы”

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы Наваградская раённая бібліятэка  для чытачоў аддаленых вёсак, якія абслугоўваюцца бібліобусам, падрыхтавала віншаванку  “Свята роднай мовы”.

Улёткі з цікавымі фактамі пра беларускую мову і творы беларускіх аўтараў прыйшліся даспадобы нашым чытачам.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Далучайцеся да нас