Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тыдзень роднай мовы ў Лідскім політэхнічным ліцэі

Тыдзень роднай мовы ў Лідскім політэхнічным ліцэі

11 сакавіка 2022, 21:41 Мова 50
Тыдзень роднай мовы ў Лідскім політэхнічным ліцэі

Слова – найважнейшая часцінка   нашага жыцця. Словам мы выказваем свае думкі, пачуцці, адносіны да людзей ці з’яў.

Увесь тыдзень з 15 па 21 лютага  праходзіў не проста пад зоркай Слова, але Роднага слова.

21 лютага адзначаецца сапраўднае свята слова – Міжнародны дзень роднай мовы.  Гэты дзень быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем міжнароднай арганізацыяй ЮНЭСКА.

Свята адзначаецца ў свеце з 2000 года і кожны год мае сваю назву і мэту: 2002 – Дзень моўнай разнастайнасці з дэвізам “У галактыцы моў кожная з іх – зорка”,  у 2019 годзе  адзначаўся  “Дзень моў карэнных народаў” з дэвізам “Народ жывы, пакуль людзі ведаюць родную мову”. 2008 увогуле аб’яўлены ААН   “Міжнародным годам моў”.

У 2022 годзе, як заўсёды,  у ліцэі  ладзіліся шматлікія мерапрыемствы з мэтай папулярызацыі і захавання роднай мовы.

Бібліятэкай нашай установы  арганізавана выстава “Мова – душа народа” і флэшмоб – рэчататыў “Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая”.

Групы навучэнцаў  запрошаны да ўдзелу ў літаратурна-інфармацыйнай старонцы “Мова – душа народа”.

Чаму такая ўвага аддаецца роднай мове? У нашай краіне – каля 9 млн. 400 тыс. жыхароў. А між тым, у 2009 годзе ЮНЭСКА далучыла беларускую мову да ліку моў, якім пагражае знікненне. Ці не жахліва гэта?!

Ісціна сцвярджае: “У кожнага народа ёсь хаця б адзін геніяльны твор – гэта яго мова”.

Адтуль, дзе ноччу плачуць зоры,

Мігцяць-губляюцца ў вяках,

Яна прыйшла да нас. Ад Бога.

З жытнёвым коласам у руках.

Хрысціў яе касмічны вецер

І, як у свет пусціць, сказаў:

“Чысцей не будзе мовы ў свеце!”

І беларускаю назваў.

                        В. Гарністава.

 

Роднае слова… Дзякуючы яму мы пазнаём  жыццё, навакольны свет, вывучаем гісторыю і крочым у будучыню.

Праз слова, праз родную мову адраджаецца душа чалавека, народа, нацыі…

Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры i формай яе існавання, бо менавіта родная мова з’яўляецца формай захоўвання народных традыцый, звычаяў i духоўных скарбаў, спосабам i сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.

Жыве мова – жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы – няма народа.

Сёння абавязак усіх нас – шанаваць родную мову. Аўтар трапяткіх гістарычных твораў У. Караткевіч некалі сказаў: “Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў”.

Пра ўсё гэта мы і расказваем  нашым вучням.

Сябры, паважайце ласкавае роднае слова, шануйце родную матчыну мову!

 

21 лютага навучэнцы і выкладчыкі ліцэя прынялі ўдзел у Гарадзенскім абласным дыктанце “Год гістарычнай памяці”, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы, прынялі навучэнцы і педагагічныя супрацоўнікі ліцэя.

“Мова маці маёй, родная мова”- назва конкурсу на лепшае выкананне верша на беларускай мове, які адбыўся ў ліцэі 24 лютага ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы. З вялікай адказнасцю падышлі навучэнцы да падрыхтоўкі конкурсу. Дапамагала ім выкладчык беларускай мовы і літаратуры Кіслая Галіна Андрэеўна. Вельмі ўразілі  журы натхнёнасць, артыстызм, з якімі ўдзельнікі конкурса выконвалі вершы.

За любоў да роднай мовы, добрае валоданне мовай былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі:

Ліцкевіч Аляксандр (гр. 6 шк) – 1 месца,

Авіжэц Кацярына (гр. 6 шк) – 2 месца,

Мажэйка Кірыл (гр. 382) – 3 месца.

 

Няма павагі да чалавека, які не ведае, альбо (што яшчэ горш) цураецца роднай мовы.

Памятайце, без мовы няма чалавека, няма нацыі, няма краіны! Дык жа і без носьбітаў  мовы   сама яна гіне…

Паводле сайта ліцэя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас