Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове прайшла ў НАН Беларусі

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове прайшла ў НАН Беларусі

8 сакавіка 2022, 19:03 Мова 46
Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове прайшла  ў НАН Беларусі

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы адбылася 21 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.

Дыктоўка праходзіла ў адной з аўдыторый бібліятэкі. Таксама вялася прамая трансляцыя праз платформу ZOOM, па якой перадаваўся тэкст. У рэжыме анлайн зарэгістравалася каля тысячы чалавек.

Дыктоўку напісалі прадстаўнікі розных узростаў (ад 10 да 80 гадоў) і розных прафесій. Больш за тое, сярод удзельнікаў былі не толькі грамадзяне нашай краіны, але нават жыхары Кіпра.

Кожнаму выпаў шанец праверыць свой узровень валодання беларускай літаратурнай мовай. Дыктаваўся адаптаваны тэкст паводле Тараса Хадкевіча. Удзельнікі з самымі лепшымі вынікамі атрымалі сертыфікаты аб удзеле і памятныя падарункі.

Напісаць тэкст без адзінай памылкі атрымалася ў Каралёва Аляксандра, малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы.

Лізавета ГОЛАД.

Фота аўтар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас