У рамках праекта ствараецца віртуальная энцыклапедыя традыцыйных народных строяў Беларусі. Лідскі аддзел рамёстваў прадставіў два строі гістарычна-этнаграфічнага рэгіёна Панямоння, якія бытавалі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Гэта Вілейскі строй, з арэолам распаўсюджвання на паўночным усходзе Гарадзенскай і паўночным захадзе Менскай абласцей, і Наваградскі строй, які ахапіў тэрыторыі Наваградскага, Карэліцкага, Слонімскага і Лідскага раёнаў Гарадзеншчыны.
Строі, а дакладней, асноўныя элементы адзення, можна пабачыць буйным планам, пазнаёміцца з іх аўтэнтычнымі назвамі. Дэманстрацыю гарманічна дапаўняюць дзеянні, характэрныя для тагачаснага асяроддзя: падрыхтоўка лялечнага батлеечнага тэатра да прагляду, працэс ткацтва, узоры стогадовых ручнікоў Наваградскага раёна Гарадзеншчыны. Паказ прадстаўлены ў выглядзе мастацкіх фотаздымкаў і двух відэаролікаў, якія можна ўбачыць на старонках праекта ў сацыяльных сетках, а дакладней на відэахостынгу “YouTube” на канале “Tradycyja” па спасылках:
Габіс Алена Чаславаўна, метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.