Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Экскурсія да Міжнароднага дня роднай мовы

Экскурсія да Міжнароднага дня роднай мовы

2 сакавіка 2022, 16:48 Культура, Мова 23
Экскурсія да Міжнароднага дня роднай мовы

17 лютага была праведзена першая тэматычная экскурсія, прысвечаная 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Году гістарычнай памяці. Яе ўдзельнікамі сталі замежныя студэнты філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Экскурсанты пазнаёміліся з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка бібліятэкі, а таксама, выкарыстоўваючы QR-коды, даведаліся цікавыя факты з гісторыі галоўнай бібліятэкі краіны.

Частка экскурсіі прайшла ў форме інтэрактыўных заняткаў, прысвечаных жыццёваму шляху і выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны. Увазе замежных студэнтаў былі прапанаваны арыгінал і факсіміле Бібліі беларускага першадрукара і яе пераклады. Экскурсанты прачыталі творы беларускіх аўтараў на сваёй роднай мове, азнаёміліся з кнігамі, якія былі выдадзены на іх радзіме.

Напрыканцы экскурсіі студэнты падняліся на аглядную пляцоўку і палюбаваліся Мінскам з вышыні птушынага палёту.

Запрашаем на экскурсіі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Янкі Маўра, Марка Шагала, Францыска Скарыны.

Заяўкі прымаюцца з 10.00 да 18.00 з аўторка па нядзелю.

Тэлефоны для запісу: (8 017) 293 28 53, (8 017) 293 29 66.

Інфармацыю па іншых відах экскурсій можна даведацца тут.

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

15 лістапада 2025, 12:4219
Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі
Культура

Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі

18 снежня 2018, 14:2818
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”
Выданні

Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”

13 снежня 2018, 10:5117
Далучайцеся да нас