Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дыктоўку па ўспамінах пра Янку Купалу ў Доме Валянціна Таўлая напісалі ўдала

Дыктоўку па ўспамінах пра Янку Купалу ў Доме Валянціна Таўлая напісалі ўдала

2 сакавіка 2022, 17:57 Мова 20
Дыктоўку па ўспамінах пра Янку Купалу ў Доме Валянціна Таўлая напісалі ўдала

Дом Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея не забывае пра свае традыцыі. Ужо не першы год у сценах Дома беларускага паэта праходзіць акцыя ў падтрымку роднай мовы, якая адбываецца ў Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага. У межах акцыі праводзяцца канцэрты, гульні, забавы, выстаўкі, дзе сярод іх значнае месца займае напісанне дыктоўкі.

На гэты раз, у Дом-музей, што па вуліцы Замкавая,7 сабраліся прыхільнікі роднай мовы, тыя, хто неабыякава ставіцца да яе пашырэння і развіцця. Гэта жыхары горада, паэты і супрацоўнікі Лідскага замка.

Для напісання дыктоўкі было выбрана 4 тэксты. У Доме Валянціна Таўлая было вырашана выкарыстаць успамін заходнебеларускага пісьменніка Анатоля Іверса “Ён адкрыў мне Беларусь”. У ім творца ўзгадвае пра сустрэчы з Янкам Купалам, якія адбыліся ў далёкім 1939 годзе ў верасні месяцы ў Слоніме, затым у лістападзе ў Менску падчас святкавання гадавіны Каст-рычніцкай рэвалюцыі. Больш падрабязна аўтар узгадвае пра сустрэчу з народным песняром у Лідзе 1940 года, калі Янка Купала прыязджаў як кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР. Тую сустрэчу арганізаваў Валянцін Таўлай – супрацоўнік газеты “Уперад”.

У сёлетні, 2022 год, спаўняецца 140 гадоў Янку Купалу, а нядаўна адзначалі і дзень нараджэнне Валянціна Таўлая – 108 год, а аўтару ўспамінаў, Анатолю Іверсу, хутка будзем адзначаць 110-годдзе з дня нараджэння. Цікавы факт: у Доме паэта, які цяпер з’яўляецца музеем, Анатоль Іверс у 1940 годзе быў на начлезе.

Тэкст чытаў па традыцыі навуковы супрацоўнік Дома Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун.

Вынікі атрымаліся наступныя. І месца за напісанне дыктоўкі атрымаў галоўны рэдактар краязнаўчага, гістарычна-літаратурнага часопіса “Лідскі летапісец”, пісьменнік Станіслаў Суднік, ІІ месца было падзелена паміж паэтэсай Станіславай Белагаловай і музейным наглядальнікам (Лідскі замак) Янай Каспяровіч, ІІІ месца занялі адміністратар Лідскага замка Аляксандра Бурч, музыка, удзельніца клуба “Актыўнае даўгалецце” Ядвіга Кот, музейны наглядальнік (Лідскі замак) Іван Альшэўскі.

За ўдзел у падтрымку роднай мовы кожны атрымаў пэўнае кніжнае выданне (“Збор твораў. Міхал Шымя-левіч”, літаратурна-мастацкі зборнік № 9 “Ад лідскіх муроў” за 2016-2019 гг., капыльскі літаратурны альманах № 1 “Родныя пагоркі” і інш.)

Алесь Хітрун,

навуковы супрацоўнік

Дома Валянціна Таўлая

Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0415
Далучайцеся да нас