15-я Агульнанацыянальная дыктоўка на Лідчыне сёлета па добрай старой традыцыі пачалася з вёскі Мінойты.
19 лютага ў мясцовай бібліятэцы сабраліся тутэйшыя жыхары, прыехалі з Ліды рэдактар газеты “Наша слова.pdf” і часопіса “Лідскі летапісец” Станіслаў Суднік, а таксама бард Сяржук Чарняк.
Пісалі тэкст Анатоля Іверса “Ён адкрыў мне Беларусь” пра Янку Купалу, у тым ліку і пра прыезд народнага песняра ў Ліду ў 1940 годзе.
Чытала тэкст былы бібліятэкар Мінойтаўскай бібліятэкі Марыя Арцёмаўна Бойка. Праверку напісанага праводзілі ў рэжыме самакантролю.
У канцы з беларускім рэпертуарам выступіў Сяржук Чарняк.
Удзельнікі атрымалі па тры нумары “Лідскага летапісца” розных гадоў.
Наш кар.