Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гісторыя Беларускага Буквара паўплывае на свядомасць беларусаў

Гісторыя Беларускага Буквара паўплывае на свядомасць беларусаў

24 лютага 2022, 19:54 Грамадства 60
Гісторыя Беларускага Буквара паўплывае на свядомасць беларусаў

8 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя дзвюх новых знакавых кніг кандыдата культуралогіі А.А. Сушы “Беларускі Буквар” і “Вынаходства Буквара ў Беларусі” з удзелам прадстаўнікоў вядучых выдавецтваў краіны, супрацоўнікаў установаў адукацыі, навукоўцаў і прадстаўнікоў шырокай грамадскасці.

Скарбніцай беларускай нацыі і падзеяй у гісторыі беларускай дзяржаўнасці назваў новыя выданні дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза.

– Без Буквароў з ХVII па XXI стагоддзе мы б не маглі звацца беларусамі, грамадзянамі незалежнай краіны.

Як фундаментальную працу ў гісторыі букварыстыкі, якой няма аналагаў, ахарактарызавала даследаванне вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага інстытута адукацыі, аўтар сучасных буквароў Вольга Цірынава.

– У жыцці кожанага чалавека Буквар – гэта першы дотык да такіх святых паняццяў, як Радзіма, культура народа, і ён ўплывае на ўсё далейшае жыццё, – адзначыла дацэнт факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Танка Наталля Ждановіч.- Гэтая кніга – сапраўдный музей Буквара, у якім сабрана 700 экспанатаў з усяго свету! Вялікая навуковая праца і поспех творчага калектыва выдаўцоў, з якім віншуем! Кнігі будуць вельмі патрэбнымі настаўнікам і вучням! Дзякуй вялікі аўтару! Шчыра віншуем!

– Гэта ўзор навуковай палемікі. З вялікай павагай ўкладальнік новай кнігі паставіўся да аўтараў буквароў. Гэта выданне стане яшчэ адной скарбніцай беларускай культуры!” – адзначыла намеснік дырэктара выдавецтва “Беларусь” Вольга Ваніна.

 

Пра сваю дзесяцігадовую працу над вывучэннем гісторыі Буквароў распавёў аўтар новай манаграфіі, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай біблія-тэкі Алесь Суша.

Гісторыя замежных і айчынных кніг для першапачатковага навучання разглядаецца ў даследванні ад старажытных абэцэдарыяў, першых друкаваных падручнікаў для пачаткоўцаў, граматык, лексіконаў, да рарытэта з кнігазбору Лонданскага “Мідл Тэмпла”- Беларускага Буквара 1618 года, надрукаванага ў Еўі, Куцеінскага Буквара Спірыдона Собаля 1631 г., самых прыгожых Віленскіх Буквароў 17-га cтагоддзя, да беларускіх адраджэнцкіх буквароў, лемантароў, чытанняў для дзетак-беларусаў, а таксама польскіх, яўрэйскіх і літоўскіх буквароў, якія выходзілі на тэрыторыі Беларусі на пачатку ХХ стагоддзя.

Значную цікавасць да стварэння Буквароў і падобных вучэбных кніг мелі вядомыя культурныя дзея-чы – ад Францішка Скарыны, Лаўрэнція Зізанія, Мялеція Сматрыцкага і Сімяёна По-лацкага да Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цёткі, Максіма Танка.

“Буквар – гэта аснова нашай культуры, – пісала Цётка.- Ён забяспечвае пераемнасць традыцый, перадачу вопыту продкаў іх нашчадкам. Без адукацыі і асветы народная мудрасць можа згубіцца ў віхуры гісторыі ці быць заменена замежнымі практыкамі, якія не адлюстроўваюць характар народа і ўрэшце вядуць да яго знікнення”.

 

Выключную нацыятворчую значнасць пачатковай асветы разумелі класікі і пачынальнікі сучаснай беларускай літаратуры, якія выйшлі са сваім мастацкім словам да чытача ў эпоху “новага беларускага адраджэння”.

З кнігі цікава даведацца, што першым афіцыйным савецкім букваром стаў “Беларускі Лемантар” Сцяпана Некрашэвіча, (ініцыятара і арганізатара Інстытута беларускай культуры), выдадзены ў 1922 годзе ў Берліне.

У пасляваенны час у Беларусі на працягу чатырох дзесяцігоддзяў да 1968 года перавыдаваўся Буквар “Чырвоныя зоркі” Надзеі Сіўко. Гэта быў адзін з самых дасканалых падручнікаў, які аказваў уплыў на развіццё пачатковай адукацыі ў Беларусі.

Некалькі пакаленняў беларусаў выхоўваліся па Буквары Анатоля Канстанцінавіча Клышкі, які перавыдаваўся з 1969 па 2017 год, перамагаў на Нацыянальным конкурсе падручнікаў у 1993 годзе і быў узнагароджаны на Міжнародным конкурсе ў Ляйпцыгу.

Беларускія буквары розных часоў выдання зберагаюцца ў многіх краінах свету – у кніжных зборах Расіі, Украіны, Аўстрыі, Германіі, Даніі, Швецыі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Чэхіі, ЗША і іншых.

Каб сабраць звесткі пра беларускія буквары, аўтару даследвання давялося аб’ехаць шмат краін, працаваць у дзясятках бібліятэк, музеяў, архіваў, шукаць у прыватных зборах і калекцыях. Таму ў каштоўнай манаграфіі 336 старонак 730 ілюстрацый, 1025 спасылак на апублікаваныя і архіўныя крыніцы.

 

Беларускі Буквар стане сапраўдным брэндам Беларусі як і Берасцейская Біблія!

Можна з упэўненасцю казаць, што даследаванні пра найдаражэйшыя кніжныя помнікі паўплываюць на свядомасць беларусаў, фарміраванне іх цікавасці да гісторыі роднага краю, імкнення да асветы і адукацыі.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3122
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0216
Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)
ТБМ

Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)

23 жніўня 2021, 17:1516
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1416
Далучайцеся да нас