Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дыялог аднадумцаў “Калі душа з душою размаўляе”

Дыялог аднадумцаў “Калі душа з душою размаўляе”

24 лютага 2022, 12:52 Грамадства 38
Дыялог аднадумцаў “Калі душа з душою размаўляе”

У рамках плана мерапрыемстваў па правядзенні Года гістарыч-най памяці, накіраванага на актыўнае ўцягванне дзяцей і моладзі ў працэс вывучэння, захавання і папулярызацыі гістарычна-культурнай і прыроднай спадчыны краіны, а таксама ў рамках рэспубліканскай міжканфесійнай акцыі “Аднаўленне святынь. Нас аб’ядноўваюць гісторыя і вера” ў ДУА “Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” быў арганізаваны дыялог аднадумцаў “Калі душа з душою размаўляе”.

Арганізатары мерапрыемства: протаіерэй Георгій Муха, настаяцель храма Святой Сафіі Слуцкай агр. Дворышча; бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча” Марцінкевіч Людміла Уладзіславаўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Дворышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Сямашка Юлія Феадоссеўна.

У звароце святара гучалі словы аб тым, што Бог пастаянна “адчувае” ўсіх нас і рознымі спосабамі выклікае нашу веру. Ён дае нам выпадак бачыць патрэбу, гора, няшчасце вакол нас для таго, каб выклікаць у нас пачуццё спагады і любові да бліжняга. Кожны знак спагады спрагненаму, з Яго дапамогай, можа падняць дух у хвіліну адчаю і прынесці плён. Гісторыя хрысціянства непарыўна звязана з гісторыяй дзяржавы, нашай малой радзімы і нават нашай сям’і – гэта падкрэсліла бібліятэкар, дэманструючы фоталетапіс роднага краю, а таксама звярнула ўвагу на тое, што 2022 год багаты на юбілеі выдатных беларусаў, памяць пра якіх мы павінны захоўваць і прымнажаць.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу

ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”          

Кацярына Сандакова.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас