Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
100 гадоў таму быў заснаваны Інстытут беларускай культуры

100 гадоў таму быў заснаваны Інстытут беларускай культуры

13 лютага 2022, 08:33 Навука 42
100 гадоў таму быў заснаваны Інстытут беларускай культуры

 Інбелкульт быў заснаваны па ініцыятыве вядомага беларускага навукоўца Сцяпана Некрашэвіча, які і стаў першым кіраўніком гэтай установы. Сама ж яна была адным з галоўных лакаматываў таго часу, які рухаў беларускую культуру і навуку наперад. У складзе Інбелкульту дзейнічалі разнастайныя камісіі. Яны займаліся вывучэннем і развіццём гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, антрапалогіі, мовазнаўства, мастацтвазнаўства, краязнаўства, геалогіі, геаграфіі ды іншых навуковых дысцыплін. Правадзейнымі сябрамі гэтай установы ў розны час былі вядомыя беларускія культурніцкія дзеячы і навукоўцы: Яўхім Карскі, Язэп Лёсік, Вацлаў Ластоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Аркадзь Смоліч, Зміцер Жылуновіч, Язэп Дыла ды многія іншыя. Менавіта на базе Інбелкульту ўвосень 1926 года адбылася знакамітая канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу, якая сабрала не толькі знаных беларусаў замежжа, але і вядомых навукоўцаў. У 1929 годзе Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук Беларусі.

У зале беларускай літаратуры (пам. 205) Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць выстава “Напрадвесні беларускай навукі”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня заснавання Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта),  папярэдніка НАН Беларусі. На выставе экспануецца каля 150 выданняў, асноўная частку з іх – выданні Інбелкульта.

Дата: з 11 студзеня па 28 лютага.

Месца: пр-т Незалежнасці, 116, Менск.       

СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас