Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
КАЛЯДНЫ КАНЦЭРТ НА ЗАЛАТОЙ ГОРЦЫ

КАЛЯДНЫ КАНЦЭРТ НА ЗАЛАТОЙ ГОРЦЫ

8 лютага 2022, 21:35 Культура 20
КАЛЯДНЫ КАНЦЭРТ НА ЗАЛАТОЙ ГОРЦЫ

15 студзеня 2022 года ў Менскім Касцёле найвышэйшай Тройцы (Св. Роха) адбыўся канцэрт ансамбля ўкраінскай песні і абраду “Ватра”.

Ансамбль быў заснаваны ў кастрычніку 1996 года пры Менскім гарадскім культурна-асветніцкім грамадскім аб’яднанні ўкраінцаў “Заповіт” і фінансавай падтрымцы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. З 2012 года мастацкім кіраўніком і хормайстрам ансамбля з’яўляецца Аляксандр Валадчанка. Удзельнікамі ансамбля з’яўляюцца спевакі-аматары, этнічныя ўкраінцы, якія пражываюць у горадзе Менску і беларусы, якія маюць ўкраінскія карані і любяць украінскую песню. У 2021 годзе ансамбль украінскай песні і абраду “Ватра” адзначыў сваё творчае 25-годдзе.

За гісторыю  свайго існавання калектывам акрамя зборных песенных праграм былі ажыццёўлены таксама тэматычныя пастаноўкі: “Андрэеўскія вячорніцы”, “Батлейка”, “Калядныя вечары”, “Вясновыя заручаны”, “Купальская ноч”, “Жаночая доля” (літаратурна-музычная кампазіцыя па творах Т. Шаўчэнкі), “3 Хрыстом дарогаю Хрыста” (музычнае Евангелле па духоўных украінскіх кантах).

Ансамбль украінскай песні і абраду “Ватра” неаднаразова паказваў сваё майстэрства ў розных кутках Беларусі і Украіны, станавіўся дыпламантам і лаўрэатам рэспубліканскіх, усеўкрпінскіх і міжнародных музычных фестываляў і конкурсаў. Калектыў неаднаразова паказваў сваё мастацтва ў самых розных кутках Беларусі і Украіны, сярод якіх найбольш паспяховымі выступленнямі былі паказы на фестывалі нацыянальных культур у Гародні, у Віцебску на фестывалі “Славянскі базар”, у Роўна і Жытоміры на міжнародным фестывалі зімовых абрадавых святаў “Каляда”, у Каламыі на фестывалі “Коломыйка”. У 2010 годзе ансамбль “Ватра” прымаў удзел і быў узнагароджаны ганаровай граматай на III сусветным з’ездзе ўкраінцаў замежжа ў горадзе Львове. У 2016 – 2018 гадах у Львове калектыў таксама ўдзельнічаў у Калядным фестывалі “Вялікая Каляда”. Сярод найвышэйшых выканальніцкіх поспехаў калектыву апошняга часу варта адзначыць удзел у 2019 годзе ў XII Усеўкраінскім фестывалі-конкурсе аматарскага мастацтва “Пісенні візерункі” ў горадзе Буча Кіеўская вобласці, дзе ансамбль стаў уладальнікам Гран-пры, таксама адзначым удзел у 2020 годзе ў Міжнародным шматжанравым фестывалі-конкурсе “ARTIVITES: Winter season” (Беларусь-ЗША), дзе ў катэгорыі “Хоры” ансамбль “Ватра” атрымаў Гран-пры.

Ансамбль украінскай песні і абраду “Ватра” быў  узнагароджаны Ганаровай  граматай Нацыянальнага Усеўкраінскага саюза музыкаў за выдатныя дасягненні ў адраджэнні лепшых традыцый нацыянальнай   вакальна-харавой культуры  і шматгадовую самаадданую музычна-творчую дзейнасць у падзвіжніцтве за духоўнае зацвярджэнне гуманістычных прынцыпаў сучаснага грамадства. Асабіста мне вельмі спадабаўся надзвычай цікавы канцэрт таленавітых людзей ансамбля “Ватра”.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас