У любую пару года слухай родную прыроду” – пад такой назвай прайшоў вусны часопіс у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 2”. Падчас пазнавальна-экалагічнага мерапрыемства навучэнцы старэйшых класаў змаглі акунуцца ў свет запаведных мясцін Беларусі, паразважалі аб важнасці выхавання прыродаахоўчых мерапрыемстваў, прапаганды экалагічных ідэй.

Падчас вуснага часопісу наладзена ўвага рэкламе часопіса “Родная прырода”, які 50 год спрыяе выхаванню гуманных адносін да прыроды. Цікава прайшлі віктарыны “Што? Дзе? Чаму?”, “Прырода роднай Беларусі”, гульня “Знаўцы-эколагі”.

