Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Еўрапейская малітва за Скарыну

Еўрапейская малітва за Скарыну

4 лютага 2022, 07:14 Грамадства 38
Еўрапейская малітва за Скарыну

У базыліцы святых Пятра і Паўла ў Празе адбылася імша з нагоды 500-годдзя выдання першай друкаванай кнігі ў Вялікім Княстве Літоўскім. На багаслужбе прысутнічаў старшыня Сената Чэшскай Рэспублікі  Мілаш Выстрчыл і замежныя дыпламаты.

Службы дзеля ўшанавання беларускага першадрукара адбыліся 20 студзеня не толькі ў Празе, дзе Францішак Скарына пражыў частку свайго жыцьця, але і ў іншых гарадах Еўропы: Менску і Полацку, Вільні, Варшаве і італьянскай Падуі, дзе ён вывучаў медыцыну.

 Імшу ў чэшскай сталіцы цэлебраваў архібіскуп Прагі, прымас Чэхіі, кардынал Дамінік Дука.

Сваё казанне кардынал Дука прысвяціў Францішку Скарыну і значнасці яго асобы для гісторыі Эўропы. Архібіскуп згадаў наватарства Скарыны і параўнаў яго друкарскую дзейнасць з вынаходніцтвам інтэрнэту. Кардынал Дука маліўся за народы краін Балтыі, Чэхіі, Славакіі, Украіны і Беларусі, каб “яны памяталі пра свае еўрапейскія карані і ведалі, куды ідуць”.

Вялікую частку свайго актыўнага жыцця Франці-шак Скарына правёў менавіта ў Празе. Тут у 1517 годзе ён выдаў першую друкаваную кнігу па-беларуску – Псалтыр, а потым кнігі Бібліі. Другі раз вярнуўся ў Прагу каля 1534 года і працаваў першым каралеўскім садоўнікам пры двары Фердынанда I. На аснове ягонага праекту быў заснаваны Каралеўскі сад Пражскага Града.

 

Святую службу ў сталіцы Польшчы ў архікафедры Яна Хрысціцеля ўзначаліў дапаможны біскуп мітрапалітальнай архідыяцэзіі Міхал Яноха. Таксама ўдзел у малітве прынялі прадстаўнікі іншых канфесій – цэркваў з Польскай рады экуменічнай. Літургічныя спевы выконваў беларускі хор “Канкордыя”.

– Сардэчна вітаю беларусаў – нашых суседзяў на долю якіх выпалі цяжкія выпрабаванні. Я вельмі рады, што сёння мы разам, – сказаў на пачатку літургіі Міхал Яноха і падкрэсліў, што для яго гонар і задавальненне адправіць гэтую святую імшу, падчас якой усе прысутныя паядналіся для агульнай малітвы за грамадзян Беларусі.

 Таксама на ўрачыстай службе прысутнічалі прадстаўнікі МЗС Польшчы, розных дзяржаўных польскіх устаноў, дыпламатычнага корпуса, у тым ліку амба-садары Літвы, Чэхіі і Польшчы ў Беларусі, а таксама вядомыя беларускія дзеячы.

 

20 студзеня з удзелам Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў касцёле святога Андрэя Баболі ў Полацку адзначылі 500-годдзе выдання Францішкам Скарынам “Малой падарожнай кніжыцы”.

З гэтай нагоды ў родным горадзе першадрукара адбылася ўрачыстая цэлебрацыя, у якой разам з кі-раўніком беларускага каталіцкага епіскапату маліліся святары лацінскага і ўсходняга абрадаў, полацкія парафіяне і госці.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас