Ліпень
- пт. *Дзясятка. “Косы точыць”. “Жыта паспявае”.
- с. Купалле. Свята Сонца і кахання.
- ч. Нараджэнне Івана Прадцечы. Іван Купала. “Учора была Купала, а сёння Іван”.
- н. Самсон. “На Самсона дождж – сем тыдняў то ж”. Сем братоў. “Сем братоў варожаць, колькі тыдняў пагоды”.
- а. Святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Пятро. Свята заканчэння Купалля.
- с. Паўпятро. Дзень талакі. Сымон і Юда. “На Сымана й Юды конь баіцца груды”.
- ч. Кузьма і Дзям’ян. Свята кавалёў. “Святы Пятро жыта спеліць, св. Кузьма сярпы робіць, а св. Дзям’ян сена грабе”.
- н. Андрэй. “Авёс у світцы, а на грэчцы і кашулі няма”. “Андрэй усіх мудрэй”.
- п. Свята Месяца. “Месяц гуляе”.
- ч. Казанская. Пракоп. “Пракоп бок прыпёк”. Данат. “Святы Данат коскі точыць”.
- п. Прокл. Засцерагаліся вялікіх рос. Якуб. “На Якуба хлеба поўна губа”.
- а. Гаўрылей. Засцеражэнне ад граду. Ганна. “Снапы кладзе”.
- пт. Афінаген. Заціхаюць птушкі.
- 31. н. Серпавіца, Шыпілінка (пятніца перад Іллёю). Дзень “зазубрывання” сярпоў.
Жнівень
- п. Макрыны. “Глядзі восень па Макрыні”.
- а. Ілля. Свята дажджоў і навальніц. “Ілля нарабіў гнілля”, “Укінуў у ваду кавал ільду”.
- ч. Мар’я. “Магдалена – вады па калена”.
- сб. Барыс Палікоп. “Барыс і Глеб – паспеў хлеб”. Перамяненне Божае.
- н. Ганны. “Святы Ганны бабкі стаўляюць”.
- а. Палікоп. Паліць копы. Панцеляймон. Сцаляў ад хвароб галавы.
- ч. Лаўрын. “На Лаўрына спяшай да млына”.
- пт. Сіла. Жыта сей.
- н. Макавей, Першы Спас. Свята маку і мёду. Спасаўка. Пост да 28 жніўня.
- п. Базыль. “Базыль авечкам воўну дае”. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі. Прачыстая, Зельная. “Прыйшла Прачыста – стала поле чыста”.
- а. Антоны Віхравеі. Рох. “Кірмаш на паненак”.
- с. Еўдакія. Агуркі збірае.
- пт. Прэабражэнне Гасподняе. Яблычны Спас. Свята садавіны.
- а. Лаўрэн – свята млынара.
- с. Баўтрамей. “Св. Баўтрамей высылае буслоў па дзяцей”. “Прыйшоў Баўтрамей – жыта на зіму сей”.
- сб. Міхей. Выспяваюць брусніцы.
- н. Успенне Прасвятой Багародзіцы. Прачыстая. Свята ўраджаю.
- п. Трэці Спас. Свята хлеба. Ян. “Ян на лета прыйшоў, а ўжо восень знайшоў”.
- а. Міроны Ветрагоны. “Пыл па дарозе гоняць, па прыгожым леце стогнуць”.
- с. Флор і Лаўр. Свята коней. Арабінавыя дзень і ноч. “Сухая” навальніца, дождж.
Верасень
- п. Лупа. “Сей на Лупа – будзе жыта купа”.
- с. Баўтрамей. “Жыта на зіму сей”.
- ч. Нараджэнне Найсваяцейшай Панны Марыі. Другая Прачыстая. Багач. “Меншая Прачыста – канчай сеяць начыста”.
- сб. Мацей. Абаронца ад п’янства.
- н. Калінавік, Усячэнне галавы Івана Прадцечы. Іван Крываўнік.
- а. Кіпрыян. Журавель збіраецца ў вырай.
- с. Сымон. Абрад “жаніцьбы коміна”. (Асенняе Навалецце з 1493 г.). Закрыванне зямлі. Бабіна лета. Узвышэнне Святога Крыжа. Узвіжанне.
- п. Цуды, Міхал. “Міхал з поля спіхаў”.
- с. Багач, Нараджэнне Божае Маці. Свята заканчэння ўборкі зерневых. Засідкі.
- сб. Асенняе раўнадзенства. Усход – 7.00, заход – 19.02. Тадора. “На Тадору ўсякае лета заканчваецца”.
- п. Стаўроўскія Дзяды.
- а. Узвіжанне. Свята закрывання зямлі на зіму. Гадзюкі – у кучу.
- ч. Святых Арханёлаў. Міхал. “Калі на Міхала з поўначы вецер вее, то не май на надвор’е надзеі”. Сіцыян. “Святы Сацыян да ляны пасцілаў”.
Кастрычнік
- Пакровы. “Пакровы – зарыкалі дадому каровы“.
- н. Зосім. Журавіны на Зосіма ўздымаюцца – мароз на Пакровы ўдарыць.
- п. Астап, Астаф’я. Прыкметы па ветру.
- а. Пранцішак, Францішак. “На Пранцішка зярнят шукае ў полі мышка”.
- сб. Сяргей. Жалезны тыдзень.
- н. Іван Шаптун, Іван Кураед, Багаслоў. Шапталіся свахі пра нявест.
- пт. Пакроў прасвятой Багародзіцы. Пакровы, Трэцяя Прачыстая. Вясельная пара. “Свята Пакрова, пакрый зямельку лісточкам, а галоўку – вяночкам”. “Пакровы – заганяй у хлеў каровы“. Дзявоцкае лета (па 21.10). Прымалі “ў дзеўкі” сябровак.
- пт. Трыфан, Палагея. “Золкім ветрам вее”. Зміцер.
- а. Марцін – свята млынароў.
- пт. Сымон і Юда. “Сымон з Юдаю працу ў полі канчаюць, хаты аглядаюць”. Параскева Пятніцкая. Забарона на прадзенне.
- сб. Лонгін. Збавіцель ад хвароб вачэй.
- н. Паклоны. Дзень адбівання паклонаў.
- п. Лука. “Хто сее да Лукі, не будзе мець ні хлеба, ні мукі”. Дзень іканапісцаў. Юльян – ахоўнік дзяцей.
Лістапад
- а. Усе святыя. Памінальны дзень.
- с. Задушны дзень. Дзяды. Памінальны дзень. “Святыя дзяды, завём вас…”.
- пт. Казанская. Дождж ці снег.
- сб. Асяніны, Змітраўскія Дзяды.
- п. Зміцер. “Да Змітра дзеўка хітра”. Канец надзеі выйсці замуж у гэтым годзе.
- а. Тодар. “На Тадора поўна камора”.
- с. Параскі. Апякунка жанчын і рукадзелля.
- ч. Настуся. “Настуся стрыжэ авечкі”. Марцін. “Мядзведзь кладзецца ў бярлогу”.
- пт. Артошка. Пачатак прадзення.
- н. Кузьма-Дзям’ян. Апякун земляробства, кавалёў і вяселля.
- пн. Міхайлаў дзень. Абаронца ад грому. Мядзведзі ідуць у спячку.
- 22. а. Матрона. “З Матроны становіцца зіма”.
- ч. Хвёдар Студзянец. “Хвёдаравы вятры галоднымі ваўкамі скуголяць”.
- пт. Іван Міласцівы. Дзень падарункаў. Кацярыны. “Кацярына забрала лета”.
- н. Юстыніян. Апякун плоднасці і дзяцінства. Першая нядзеля Адвэнту. Пачатак перадкаляднага посту. Піліп. Пярэдадзень Піліпаўскага посту (да 7 студзеня).
- п. Піліпаўка – перадкалядны пост.
- а. Мацей. “На Мацея зіма пацее”.
- с. Андрэй. Дзявочае свята.
Снежань
- н. Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы. Водзяцца ваўкі. Барбара.
- п. Пракоп. Савы. “Барбара мосціць, Сава цвікі войстрыць, а Мікола прыбівае”.
- а. Матрыхваны. Не пралі. Мікола. “Хвалі зіму па Міколе”.
- с. Кацярыны.
- пт. Юр’я Зімовы. “Юра мосціць”. Ганны. “Ад Ганны да Каляд два тыдні і два дні”.
- а. Андросы, Андрэйкі. Варажылі.
- 14. с. Навум. “Наставіць на вум”.
- сб. Варвары. “Мікола і Варвара ноч урвалі”. “Варвара ноч урвала, а дзень надтачыла”.
- н. Сава, Міколін бацька. “Сава мосце, а Мікола гвоздзе”.
- п. Мікола Зімовы. “Без Міколы не бывае ні зіма, ні лета”. “Мікола марозам гвоздзіць”. Зімовае сонца-стаянне з 19.12 да 22.12. Усход 9.25, заход 16.49.
- ч. Ганны. “Ганкі – сядайце на санкі”.
- сб. Посная куцця. Вігілія. Пачатак Каляд (да 6 студз.).
- н. Спірыдон Сонцаварот. Божае Нараджэнне.
- п. Сцяпан. “Кожны сабе пан”.
- пт. Святой Сям’і.
- сб. Марк. “Марка да Варка – няхай будзе парка”. Багатая куцця. Шчадрэц. Сільвестр. Варажылі дзяўчаты.
Паводле Алеся ЛОЗКІ.