Home
Выданні

Краязнаўчая ініцыятыва “Крывічаў” з Крычава працуе над выданнем кнігі-альбома па старых фотаздымках горада

Краязнаўчая ініцыятыва “Крывічаў” з Крычава працуе над выданнем кнігі-альбома па старых фотаздымках горада

У розных кутках нашай Бацькаўшчыны нямала людзей, якім неабыякава мінулае сваёй малой радзімы. Часам энтузіясты аб’ядноўваюцца і рэалізуюць годныя і цікавыя праекты. Вось і ва ўсходнебеларускім Крычаве восенню 2020 года ўзнікла краязнаўчая ініцыятыва “Крывічаў”, якая ставіць сваёй мэтай захаванне і папулярызацыю гісторыі Крычаўшчыны як багатага края на падзеі мінулага. Адной з галоўных задач ініцыятывы з’яўляецца праўдзіва асвячаць малавядомыя факты і мінулае краю. Мэтавая аўдыторыя адпаведна – жыхары Крычава і Крычаўскага раёна розных узростаў.

Колькасць сяброў ініцыятывы на цяперашні момант пакуль невялікая – усяго 5 чалавек, аднак матываваная купка людзей мае ўжо пэўныя поспехі. У пазітыўны досвед ініцыятывы можна аднесці даследванне гісторыі вёскі Чырвоная Буда з мэтай выдання кнігі ў будучыні. Былі таксама даследаваны сведчанні людзей, дакументы і музейныя калекцыі школьнага музея і сельскага дома культуры Чырвонай Буды, назапашаны пэўныя матэрыялы і напісаны шэраг даследчых тэкстаў.

За час існавання ініцыятывы быў зроблены збор дакументальных сведчанняў і сабраны вусныя ўспаміны некаторых жыхароў Крычава пра падзеі Другой сусветнай вайны і акупацыі горада нямецкімі войскамі, знойдзены ўнікальныя фатаграфіі горада, зробленыя нямецкімі жаўнерамі.

На дадзены момант краязнаўцы з “Крывічава” працуюць над праектам па выданні кнігі старых фотаздымкаў “Крычаў – скрозь прызму часу”, у якой будуць сабраны фотаздымкі дарэвалюцыйнага і даваеннага Крычава, а таксама сучасны від тых месцаў і аб’ектаў, якія былі выяўлены на старых фатаграфіях. Праект будзе паказваць архітэктурныя збудаванні, якія не захаваліся да сённяшняга часу, а таксама адлюстроўваць змены ў гарадскім асяродку і вобліку Крычава. Акрамя таго плануецца выданне паштовак з выявамі старога горада, што дазволіць папулярызаваць гісторыю Крычава сярод мясцовага насельніцтва.  

Мэтамі гэтага праекта крычаўскія краязнаўцы бачаць актуалізацыю гісторыі Крычава, папулярызацыі старой фатаграфіі і захаванне памяці пра будынкі гарадской забудовы, якія зніклі ў віхуры часу. Вынікам рэалізацыі праекта стане не проста выданне кнігі-альбома старых фотаздымкаў Крычава, аднак і асобны сайт, дзе ўсе аматары гісторыі змогуць азнаёміцца з кнігай у электронным варыянце. На электронным рэсурсе гэтаксама будзе размешчана інфармацыя, якая раскажа пра з’яўленне і рэалізацыю задумкі, для таго каб падштурхнуць краязнаўцаў іншых гарадоў да ініцыявання краязнаўчых праектаў падобнага кшталту.

Напрыканцы трэба заўважыць, што кніга-альбом і паштоўкі Крычава рознага часу ўжо гатовы і знаходзяцца ў друку, а сайт краязнаўчага праекта на цяперашні момант у сваёй фінальнай стадыі распрацоўкі. Такім чынам, хутка ўсе аматары краязнаўства змогуць наведаць электронны рэсурс ініцыятывы, а жыхары Крычаўшчыны патрымаць у руках новае краязнаўчае выданне.

Хведар Прылёпаўскі,

г. Крычаў.

Previous article Навіны Германіі. Ашчаджэнні немцаў у 2021 годзе дасягнулі новага рэкорду
Next article Дом Таўлая запрашае. Вядзе рэй верабей

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415